Тайга
Тайга́ (цюрк.) — занальны тып ландшафту з перавагай у расліннасці хвойных лясоў. Пашырана ва ўмераным поясе Еўразіі і Паўночнай Амерыкі, а таксама ў горных раёнах Еўропы, Цянь-Шаня, Заходняга Кітая, Ціхаакіянскіх узбярэжжаў Паўночнай Амерыкі.


Адрозніваюцца:
- цемнахвойная тайга (елка, піхта),
- светлахвойная тайга (хвоя, кедр, лістоўніца);
- паўночная тайга,
- сярэдняя тайга,
- паўднёвая тайга,
- горная тайга.
Падлесак разрэджаны (рабіна, вольха). Травяніста-кусцікавы ярус і мохавае покрыва (чарніцы, брусніцы, кісліца, лясныя асокі, вейнікі, зялёныя імхі, лішайнікі). У фаўне пераважаюць грызуны, насякомаедныя, пашыраны драпежныя, капытныя, зайцападобныя, трапляюцца буры мядзведзь, лось, ізюбр, расамаха, рысь, каланок, собаль, выдра, вывёрка і інш.
Тайга — крыніца драўніннай сыравіны для цэлюлознай і лесахімічнай прамысловасці, будаўнічай драўніны.
Літаратура Правіць
- Аношка В. Тайга // БЭ ў 18 т. Т. 15. Мн., 2002.