Таймер
Та́ймер[1] (англ.: timer < time: час) — прылада вытворча-тэхнічнага, ваеннага або бытавога прызначэння, якая ў зададзены момант часу выдае вызначаны сігнал або якая ўключае/выключае якое-небудзь абсталяванне праз сваю прыладу камутацыі электрычнага ланцуга.
Большай часткай пад таймерамі маюцца на ўвазе прылады, якія адмяраюць зададзены інтэрвал часу з моманту запуску (уручную або электрычным імпульсам) з секундамерам зваротнага адліку, разам з тым існуюць таймеры, момант спрацоўвання якіх задаецца ўстаноўкай неабходнага часу сутак (так званыя таймеры рэальнага часу), у гэтым выпадку таймер мае ў сваім складзе гадзіннік або прыладу захоўвання часу, найпростым таймерам такога роду з’яўляецца будзільнік.
Устройства і прынцып дзеяння
правіцьУ наш час выкарыстоўваюцца большай часткай электронныя лічбавыя таймеры, па прынцыпе дзеяння аналагічныя электронным гадзіннікам, разам з тым, застаюцца яшчэ і механічныя таймеры, базавым элементам якіх з’яўляецца гадзіннікавы механізм, а таксама электрамеханічныя, асновай якіх з’яўляецца рэле часу. Тэарэтычна магчыма стварэнне простых таймераў на якіх-небудзь іншых прынцыпах (электрахімічны лічыльнік часу, аналагавы электронны лічыльнік), аднак на практыцы такія прылады не выкарыстоўваюцца. Для аўтаматызацыі прац на персанальным камп’ютары прымяняюцца праграмна рэалізаваныя таймеры або сеткавыя сэрвісы.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Та́ймер // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 388. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Та́ймер // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1983. — Т. 5 кн. 1: С — Улагодзіць / [рэдактар М. Р. Суднік]. — С. 460. — 663 с.
- Та́ймер // Большая советская энциклопедия. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. — С. 211—212. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Та́ймер // Большая политехническая энциклопедия (руск.) / Авт.-сост. В. Д. Рязанцев. — М.: Мир и образование, 2011. — С. 519. — 704 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-5-94666-621-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Таймер