Тайная вячэра (карціна Гэ)

(Пасля перасылкі з Тайная вячэра, карціна Гэ)

«Тайная вячэра» (руск.: Тайная вечеря) — карціна рускага мастака Мікалая Гэ (1831—1894), скончаная ў 1863 годзе. З’яўляецца часткай збору Дзяржаўнага Рускага музея ў Санкт-Пецярбургу (інв. Ж-4141). Памер карціны — 283 × 382 см[1].

Мікалай Гэ
Тайная вячэра. 1863
Тайная вечеря
Матэрыял Палатно
Тэхніка алей
Памеры 283 × 382 см
Дзяржаўны Рускі музей, Санкт-Пецярбург
(інв. Ж-4141)

Мікалай Гэ працаваў над гэтым палатном у 1861—1863 гадах у Італіі, у Фларэнцыі, падчас яго пенсіянерскай паездкі за мяжу. Пасля таго як Гэ прывёз карціну ў Пецярбург, яна экспанавалася на Акадэмічнай выстаўцы 1863 года. Савет Акадэміі мастацтваў высока ацаніў майстэрства мастака, выяўленае ім пры напісанні гэтай карціны, і прысвоіў яму званне прафесара гістарычнага жывапісу, а само палатно было набыта імператарам Аляксандрам II для музея Акадэміі мастацтваў[2][3].

На карціне намалявана тайная вячэра — апісаная ў Новым Запавеце апошняя трапеза Ісуса Хрыста з яго дванаццаццю вучнямі-апосталамі, падчас якой ён прадказаў, што адзін з іх — Іуда Іскарыёт — здрадзіць яму[4].

Карціна карысталася вялікім поспехам, яе шмат абмяркоўвалі, але меркаванні крытыкаў падзяліліся: адны ўхвалялі наватарскую трактоўку евангельскага сюжэту, а іншыя лічылі, што выявы Хрыста і апосталаў занадта далёкія ад традыцыйнага разумення, і яны напісаны недастаткова пераканаўча[5].

Мікалай Гэ стварыў прынамсі два паменшаныя аўтарскія паўторы карціны, адзін з якіх належыць калекцыі Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, а іншы знаходзіцца ў Саратаўскім дзяржаўным мастацкім музеі імя А. М. Радзішчава[1].

Крыніцы правіць

  1. а б Каталог ДРМ 1980, с. 91.
  2. Татьяна Карпова, Светлана Капырина (составители). Летопись жизни и творчества Николая Николаевича Ге (PDF). журнал «Третьяковская галерея», 2011, № 3, с.52—63.. Праверана 18.09.2015.
  3. А. Г. Верещагина 1988, с. 30.
  4. Новы Запавет, Евангелле паводле Іаана: Ін. 13:21-30
  5. А. Г. Верещагина 1988, с. 31—32.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць