Эйгердаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Такарышкаўскі сельсавет)

Э́йгердаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Эйгерды.

Эйгердаўскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Іўеўскі раён
Уключае 35 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Эйгерды
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940,
19 студзеня 1965
Дата скасавання 29 красавіка 1960
Насельніцтва (2009) 1 217
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Такарышкаўскі сельсавет у складзе Юрацішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Такарышкі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. 29 красавіка 1960 года скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў склад новаўтворанага Даўгердзішскага сельсавета[1].

19 студзеня 1965 года Такарышкаўскі сельсавет утвораны зноў у Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці з цэнтрам у вёсцы Такарышкі ў складзе 32 населеных пунктаў: 14 населеных пунктаў (Гаст, Гнілуха, Добавічы, Дубаносіха, Залясоўшчына, Клім, Магенцы, Мазоліха, Моргавічы, Родзеўшчына, Рудая, хутар Саманіны, Самароднікі і Чорны Луг), якія ўваходзілі ў склад Багданаўскага сельсавета, і 18 населеных пунктаў (Баруцішкі, Гердушкі, Дунай, Забалаць, Залескаўшчына, Іванкі, Кірвелі, Крычнікі, Матыкаўшчына, Нарэйкі, Папельнікі, Селішчаняты, Такарышкі, Чычыноўшчына, хутар Шыльвы Бор, Эйгерды, Юнкавічы і Яцкава), якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Юрацішкаўскага пассавета[2]. 15 ліпеня 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Эйгерды, сельсавет перайменаваны ў Эйгердаўскі[3]. 16 сакавіка 1987 года скасаваны хутар Чорны Луг[4]. 30 мая 1988 года ў склад сельсавета з Трабскага сельсавета перададзены 9 населеных пунктаў (вёскі Даўгердзішкі, Каўшары, Яхімаўшчына, хутары Аглоблішкі, Брынюкі, Сякерышкі, Франконава, Чарніца і Чорны Ручай)[5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1217 чалавек[6], з іх 94,2 % — беларусы, 4,3 % — палякі[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 ліпеня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 23 (1829).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.