Така (англ.: Taka, маршал.: Tōkā), вядомы таксама як атол Суворава (англ.: Suwarrow, Suvarov, руск.: атолл Суворова) — атол на паўночным усходзе Маршалавых Астравоў. Плошча сушы — 0,57 км². Незаселены.

Така
англ. Taka, марш. Tōkā
Выгляд з космасу
Выгляд з космасу
Характарыстыкі
Плошча0,57 км²
Найвышэйшы пункт0,3 м
Размяшчэнне
11°08′33,71″ пн. ш. 169°37′06,99″ у. д.HGЯO
АрхіпелагМаршалавы Астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Така (атол) (Маршалавы Астравы)
Така
Така
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Така — невялікі атол з лагунай, якая займае плошчу 93,14 км². Вакол яе прасціраецца каралавы рыф з 6 астраўкамі. На паўднёвым захадзе ў каралавым рыфе сустракаецца праліў, прыдатны для заходу сярэднямерных суднаў. Атол знаходзіцца ў 479,2 км на паўночны захад ад Маджура, сталіцы Маршалаў.

Значная частка астравоў пакрыта лесам, хмызнякамі і какосавымі гаямі. Наземная фаўна прадстаўлена птушкамі. Каля вострава добра захаваўся падводны свет каралавага рыфа.

Така быў адкрыты ў 1527 г. іспанцамі. У 1816 г. даследаваны расійскай экспедыцыяй на чале з О. Кацэбу, які даў яму назву атол Суворава.

Землі атола Така выкарыстоўваюцца тубыльцамі суседняга атола Утырык для занятку сельскай гаспадаркай, рыбалоўствам і збіральніцтвам.

Спасылкі правіць