Такубоку Ісікава
Ісікава Такубоку (яп.: 石川 啄木), сапраўднае імя Ісікава Хадзімэ (20 лютага 1886, вёска Сібутамі, прэфектура Іватэ, Японія — 13 красавіка 1912) — японскі паэт, літаратурны крытык, значна ўплыў на развіццё паэзіі танка.
Такубоку Ісікава | |
---|---|
яп.: 石川啄木 | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | яп.: 石川 一[1] |
Дата нараджэння | 20 лютага 1886[2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 красавіка 1912[3][2] (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, пісьменнік, аўтар танка, журналіст |
Мова твораў | японская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў маленькай вёсцы на галоўным японскім востраве Хонсю, адзіным сынам у сям’і небагатага сельскага святара, па нараджэнні названы Хадзімэ («першынец»). Такубоку («дзяцел») — літаратурны псеўданім, упершыню ўжыты ў 1903 годзе.
Служыў настаўнікам, затым супрацоўнічаў у часопісах, быў карэктарам. Ісікава Такубоку быў перакананым праціўнікам вайны. Памёр у галечы ад сухотаў праз месяц пасля смерці маці.
Першыя танкі апублікаваны ў 1902 годзе ў такійскім часопісе «Ранішняя зорка». Выдаў зборнікі «Імкненні» (1905), «Жменя пяску» (1910), «Свіст і свісток» (1911), «Сумная цацка» (апублікаваны пасмяротна).
Крыніцы
правіць- ↑ Web NDL Authorities — Нацыянальная парламенцкая бібліятэка Японіі. Праверана 31 мая 2024.
- ↑ а б Takuboku Isikava // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Ishikawa Takuboku // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.