Талака (таварыства)

моладзевая арганізацыя ў 1985—1990 гадах
(Пасля перасылкі з Талака, аб'яднанне)

«Талака» — незалежная арганізацыя моладзі ў 19851990 гг., гісторыка-культурнае аб'яднанне. Створана восенню 1985 года як клуб аховы помнікаў. Займалася ўдзелам у рэстаўрацыйных работах і археалагічных раскопах, аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры, змаганнем за стварэнне беларускіх класаў і школаў, правядзеннем экалагічных экспедыцый, культурна-асветніцкай дзейнасцю, адраджэннем народных традыцый і святаў. У другой палове 1980-х (да 1989) «Талака» была самай вялікай і ўплывовай нефармальнай арганізацыяй[2].

Талака
Год заснавання 1985
Размяшчэнне Рэспубліка Беларусь, Мінск
Ключавыя фігуры Сяржук Вітушка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Алесь Суша
Колькасць членаў 50
Слоган «Дзе пачую талаку, туды ногі валаку»[1]
Дата ліквідацыі 1990

ГісторыяПравіць

  Вонкавыя відэафайлы
  Сведкі. 1980-я. Талака. БелСат (20 мая 2015)

Таварыства «Талака» створана восенню 1985 года як клуб аховы помнікаў. Ля вытокаў яе заснавання былі Сяржук Вітушка, Вінцук Вячорка, Віктар Івашкевіч, Алесь Суша[3]. За аснову сваёй эмблемы «Талака» ўзяла выяву мінскай ратушы, якая ў той час яшчэ не была адноўленая. Ініцыятарам назвы «Талака» быў скульптар Гэнік Лойка[4][5]. Спокліч арганізацыі «Дзе пачую талаку, туды ногі валаку» прыдумаў Сяржук Вітушка[1].

У канцы 1980-х «Талака» зрабілася вялікай і ўплывовай нефармальнай арганізацыяй. Удзельнікі арганізацыі ўзнаўлялі і падтрымлівалі нацыянальныя традыцыі — ад культывацыі беларускага мовы, тэатру, літаратуры, выяўленчага мастацтва, фальклёру, року і да пашырэння незалежніцкай палітычнай думкі, друку і арганізацыі[6].

«Талака» зрабіла для сябе традыцыйным штогадовае правядзенне Купалля, Калядаў, Гукання Вясны. Менавіта яна стала ініцыятарам адраджэння гэтых свят. Апроч таго праводзіліся археалагічныя раскопы, у тым ліку ў Верхнім горадзе (старая частка Мінска). Удзельнікі арганізацыі бралі ўдзел у талоках — падчас рэстаўрацыі Траецкага прадмесця і будучага музея Ваньковіча ў Мінску, прыводзілі ў парадак мясціны, звязаныя з памяццю паўстанцаў 1863 года[7]. «Талака» выпускала насценную газету «Ратуша» (дзе адлюстроўвалася дзейнасць суполкі), у 19861987 наладзілі выпуск самвыдавецкага «Бурачка», у 1989 выпусцілі гумарыстычнае выданне «Брук» (прымеркаванае да 23 лютага — дня Савецкай арміі). Разам з іншымі незалежнымі суполкамі «Талака» ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і правядзенні масавых мерапрыемстваў: «Дзвінскае ралі'87», мітынг у абарону Верхняга гораду (1988); «Прыпяць'88»; мітынгі ў Курапатах і на Усходніх могілках, антыракетны паход (1990) і інш..

«Талака» спрычынілася да нараджэння новай хвалі нацыянальнага адраджэння 80-90-х гадоў ХХ стагоддзя. З ініцыятывы «Талакі» у беларускую прастору быў вернуты спокліч «Жыве Беларусь!», а таксама бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня»[7][1]. Першая публічная лекцыя, прысвечаная бел-чырвона-беламу сцягу, была праведзена «Талакой» ў 1987 годзе, у залі Тэатра эстрады[1].

За час існавання Талакі ў яе пасяджэннях і мерапрыемствах бралі ўдзел сотні маладых людзей, але правадзейных членаў было каля пяцідзесяці[3]. Кіраўніцтва ў клубе было калегіяльнае. Галоўным кіруючым органам была Рада, члены ў якую абіраліся падчас Сойму большасцю галасоў. Кіраўніком арганізацыі нязменна быў Сяржук Вітушка[7].

ФотагалерэяПравіць

ЛітаратураПравіць

Вонкавыя спасылкіПравіць

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 У «Галіяфах» адкрылі выставу, прысвечаную 30-годдзю «Талакі». Наша Ніва (23 снежня 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  2. Андросік Л. «Талака» (Менск). Архіў Найноўшае Гісторыі (14 ліпеня 1999). Праверана 15 лютага 2019.
  3. 3,0 3,1 Юры Тамковіч Скаўтынг у сэрцы, казкі ў душы. mocny.by (21 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2020.
  4. Сведкі. 1980-я. Талака. БелСат (10 мая 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  5. Гэнік Лойка: Але глянеш на яго і бачыш анёла. Радыё Свабода (11 красавіка 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  6. Алеся Сёмуха Ён літаральна зьзяў гэтым непамысным натхненьнем. Радыё Свабода (7 красавіка 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.
  7. 7,0 7,1 7,2 Сяргей Абламейка Я ня бачу іншай кандыдатуры на тую ролю, на якую гісторыя абрала яго. Радыё Свабода (8 красавіка 2015). Праверана 7 сакавіка 2019.