Талака (звычай)

звычай
(Пасля перасылкі з Талака, звычай)

Талака́[1][2] — у беларусаў, рускіх і іншых славянскіх народаў даўні народны звычай калектыўнай дапамогі ў гаспадарчых работах. У пераносным сэнсе — група[2]. Ад слова «талака» паходзіць назва горада Талачын[крыніца?].

Талака на будаўніцтве дому

Звычайна на адзін дзень запрашалі сваякоў, суседзяў, аднавяскоўцаў для выканання тэрміновай ці працаёмкай работы (зрубіць хату, скасіць сена, сабраць ураджай, вывезці лес і ін.). Найперш дапамагалі пагарэльцам, удовам, салдаткам, бясконным. Звычайна талака заканчвалася застоллем і спяваннем талочных песень. З талакой звязаны і традыцыйны народны танец «Талакуха» («Талака»)[3].

У час дзеяння прыгоннага права паны выкарыстоўвалі народны звычай і ўводзілі прымусовыя талокі (згоны[1]) для выканання тэрміновых работ звыш абавязковых павіннасцей.

Зноскі правіць

  1. а б БелЭн 2002.
  2. а б ТСБМ 1994.
  3. Этнаграфія Беларусі 1989.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць