Таласакратыя

Варыянт праўлення

Таласакра́тыя (стар.-грэч.: θαλασσοκρατία, літаральна "марская ўлада") — палітычная ўлада, дасягнутая галоўным чынам дзякуючы кантролю над марскімі шляхамі.

Паняцце "таласакратыя" з вядомых крыніц упершыню выкарыстана афінскім стратэгам і гісторыкам Фукідыдам у дачыненні да легендарнага крыцкага валадара Мінаса, які "першым з уладароў пабудаваў флот і стаў збольшага таласакратам таго, што зараз Элада"[1]. У сучасных гісторыі, паліталогіі, культуралогіі, антрапалогіі і іншых навуках таласакратыю вызначаюць як характарыстыку дзяржаўных і нацыянальных супольнасцяў з дамінаваннем мараплаўства[2].

Зноскі