Талаская даліна
Тала́ская далі́на[1] (кірг.: Талас өрөөнү) — міжгорная катлавіна ў паўночнай частцы Цянь-Шаня, пераважна на тэрыторыі Кыргызстана.
Талаская даліна | |
---|---|
кірг.: Талас өрөөнү | |
Каардынаты: 4°31′ пн. ш. 75°15′ у. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Кыргызстан, Талаская вобласць |
Вышыня над узроўнем мора | 600—2000 м |
Рэкі | Талас |
Даліна размешчана паміж горнымі хрыбтамі Кіргізскі Алатау і Таласкі Алатау пераважна на вышынях 600—2000 метраў. Даўжыня даліны каля 250 км. Дно і схілы утвораны з пясчанікаў, сланцаў, вапнякоў з інтрузіямі граніту. Пераважаюць стэпавыя, сухастэпавыя і паўпустынныя ландшафты. На дне даліны, каля ракі Талас (працякае праз даліну) у месцах упадзення прытокаў — аазісы.
У ніжнім цячэнні ракі Талас пабудаваны плаціна і вадасховішча, вада з якога выкарыстоўваецца на арашэнне.
У даліне знаходзіцца горад Талас.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Тала́ская далі́на // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 398. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тала́сская доли́на // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 228. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тала́с // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 227. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Тала́сская доли́на // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 467. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Тала́сская доли́на // Энциклопедический географический словарь (руск.). — М.: РИПОЛ классик, 2011. — С. 658. — 800 с. — (Словари нового века). — 5 000 экз. — ISBN 978-5-386-03063-6.
Спасылкі
правіць- Жумабекова Н. К., Кулматов Т. Н. Устройство поверхности Таласской долины и её влияние на формиррование ландшафтов // Известия вузов. № 4, 2014. — С. 135—137. (руск.)
- Кубан Чороев Тайны археологических памятников Таласской долины (фотопрезентация исследовательских экспедиций) // АКИpress — История Кыргызстана и киргизов (руск.)
- Бавланкулова К. Д., Мосолова С. Н., Корчубекова Т. А. Видовое разнообразие микромицетов Таласской долины Кыргызстана // Научное обозрение. Биологические науки (руск.)