Талачын
Талачы́н[2] (афіц. транс.: Talačyn), мясцовае: Талачыно́ — горад у Віцебскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Талачынскага раёна. Чыгуначная станцыя на лініі Мінск—Масква. Горад размешчаны на рацэ Друць, за 124 км у напрамку на паўднёвы захад ад Віцебска. Праз Талачын праходзіць аўтамабільная дарога Мінск—Масква, а таксама дарогі ў напрамках на Круглае, Чашнікі, Сянно. Мае аўтобусную сувязь з Мінскам і Віцебскам. Насельніцтва 9 744 чал. (2017)[3].
Горад
Талачын
| ||||||||||||||||||||||||||||
ГісторыяПравіць
Упершыню згадваецца пад 1433 г. як горад у Вялікім Княстве Літоўскім, уваходзіў у склад Друцкага княства. З сярэдзіны XVI ст. Талачын з'яўляўся гандлёвым мястэчкам Аршанскага павета, з XVII ст. стаў належыць Сапегам. Магдэбургскае права атрымаў 4 кастрычніка 1634 г. З 1772 г. апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, да 1793 г. — памежны пункт з мытняй. У XVII ст. Сангушкі адкрылі ў Талачыне базыльянскі манастыр са школай і шпіталем. Падчас вайны 1812 г. Талачын быў разбураны; у ліпені і лістападзе тут спыняўся Напалеон I Банапарт. Падчас адступлення французаў па загадзе Напалеона ў Талачыне былі спаленыя сцягі «Вялікай арміі».
У XIX ст. праз Талачын Зарэчны ішоў гандаль збожжам і лесам, мястэчка з'яўлялася валасным цэнтрам Сенненскага павета Магілёўскай губерні. 30 чэрвеня 1919 г. уся воласць з Талачынам была перададзена ў склад Аршанскага павета.
З 1924 г. Талачын зрабіўся цэнтрам раёна ў складзе Аршанскай акругі, з 1938 г. — у складзе Віцебскай вобласці. У 1938 годзе мястэчка атрымала статус гарадскога пасёлка. У час Вялікай Айчыннай вайны з 8 ліпеня 1941 г. да 26 чэрвеня 1944 г. пасёлак быў акупаваны нямецка-фашысцкімі войскамі[4]. З 22 ліпеня 1955 г. Талачын атрымаў статус горада.
НасельніцтваПравіць
ЭканомікаПравіць
Эканоміка прадстаўлена прадпрыемствамі тэкстыльнай, першаснай апрацоўкі льну, харчовай прамысловасці. Гасцініца.
- УП «Талачынскі кансервавы завод».
- ААТ «Талачынскі масларобча-сыраробчы завод».
- Талачынская тэкстыльная фабрыка.
- УП «Талачынскае ПМС».
КультураПравіць
Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей (у асноўным фондзе больш за 7,5 тыс. экспанатаў).
Паэт П. Панчанка напісаў верш «Ода Талачыну», А. Мазур верш «Талачын»[5].
СлавутасціПравіць
- Талачынская Свята-Пакроўская царква
- Пакроўскі манастыр
- Талачынскі манастыр базыльян
- Талачынскі касцёл святога Антонія
- Талачынскі парк
- Парк «Юзафполле»
- Брацкая магіла
- Помнік вызвалення
Вядомыя асобыПравіць
- Спрынца Львоўна Рохкінд (1903—2000) — педагог і лінгвістыка
- Валерый Інакенцьевіч Пахабаў — беларускі вучоны
- Уладзімір Васільевіч Гарбачоў (1926—2019) — беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі
- Адольф Уладзіміравіч Шыдлоўскі — мастак
- Валерый Данілавіч Анісенка (нар. 1944) — беларускі тэатральны рэжысёр
- Ізраіль (Ізя) Бейлін (Ірвінг Берлін; 1888—1989) — амерыканскі кампазітар і паэт-песеннік, аўтар адной з самых вядомых у ЗША песень і неафіцыйнага гімна краіны — «God bless America». Біёграфы Берліна нязгодныя ў яго месцы нараджэння, апроч «талачынскай» ёсць версія, што Ізраель Бейлін нарадзіўся ў Цюмені, хоць і ўсе згодны, што сям’я Бейліна жыла ў Талачыне перад ад’ездам ў ЗША.
- Браніслаў Самойлаў (нар. 1985) — беларускі велагоншчык
- Юрый Віктаравіч Палякоў (нар. 1954) — беларускі скульптар-мастак
- Васіль Савельевіч Кудзін (1929—1987) — Герой Сацыялістычнай Працы (1966)
Гл. таксамаПравіць
ЗноскіПравіць
- ↑ 1,0 1,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ 3,0 3,1 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 4,5 Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- ↑ Мазур А. Талачын: верш // Витьбичи. — 2006. — 19 окт.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15), ISBN 985-11-0035-8.
- Талачын // Гарады і гарадскія пасёлкі Беларусі / рэд. Л. К. Калошына. — Мн., 1981. — С. 230—231.
- Талачын // Рэспубліка Беларусь: вобласці і раёны: энцыклапедычны даведнік / аўт. — склад. Л. В. Календа. — Мн., 2004. — С. 161—163.
- Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Татаринов, Ю. Толочин / Ю. Татаринов // Города Беларуси. Витебщина. — Мн., 2006. — С. 17—18.
- Толочин // Путеводитель по городам и районным центрам Республики Беларусь / сост. А. В. Варивончик (и др.). — Мн., 2004. — С. 242—243.
- Шаўрук Н. В., Шнэйдар А. А. Старонкі мінулага // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін (і інш.). — Мн., 1988. — С. 30—34.
- Шнейдер А. А. Толочин: историко-экономический очерк / А. А. Шнейдер. — Мн., 1983. — 62 с.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Талачын
- Геаграфічныя звесткі па тэме Талачын на OpenStreetMap