Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук

Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук (эст.: Tallinna Tehnikakõrgkool) — дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова ў Таліне, Эстонія, заснаваная ў 1992 годзе. Універсітэт забяспечвае вышэйшую адукацыю ў галіне машынабудавання.

Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук
Заснаваны 1992
Сайт tktk.ee
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт мае 6 інстытутаў: Архітэктурны інстытут, Інстытут цыркулярнай эканомікі і тэхналогій, Інстытут эканомікі паслуг, Інстытут будаўніцтва, Інстытут лагістыкі і Тэхналагічны інстытут.[1]

Сам універсітэт невялікі па колькасці студэнтаў, у ім у суме навучаецца прыкладна 4000 студэнтаў. Акадэмічны склад ВНУ складае 199 выкладчыкаў[2].

Развіццё ўніверсітэта на працягу гісторыі[3]:

  • 1915 — Талінская камерцыйная школа для хлопчыкаў;
  • 1918 — Гарадская навуковая школа;
  • 1919 — Другай талінская навуковая школа;
  • 1923 — Талінская гарадская тэхнічная сумесная гімназія;
  • 1925 — Дзяржаўная тэхнічная сумесная гімназія;
  • 1929 — Талінскі тэхнікум;
  • 1944 — Першы талінскі прамысловы тэхнікум;
  • 1945 — Талінскі прамысловы тэхнікум;
  • 1948 — Талінскі тэхнікум архітэктуры і будаўніцтва;
  • 1954 — Талінскі тэхнікум па будаўніцтве;
  • 1961 — Талінскі тэхнікум будаўніцтва і механікі;
  • 1992 — Талінская вышэйшая тэхнічная школа (прызнана дзяржавай установай прафесійнай вышэйшай адукацыі);
  • 1999 — Талінскі інжынерны каледж;
  • 2012 — Талінскі ўніверсітэт прыкладных навук.

У верасні 2019 года былы каледж Ляэнэ-Вірумаа быў аб’яднаны з Талінскім ўніверсітэтам прыкладных навук і створаны Інстытут эканомікі паслуг. Цяпер універсітэт працуе ў двух месцах: у Таліне і ў Мыдрыку ў акрузе Ляэнэ-Вірумаа[3].

Галерэя правіць

Зноскі

 

Спасылкі правіць

  • tktk.ee — афіцыйны сайт