Та́лія, Фалія (грэч. Θαλία, Θαλεία от θάλλω — «квітнею», «разрастаюся»), Квітнеючая — у грэчаскай міфалогіі [1] муза камедыі і лёгкай, іранічнай паэзіі. Дачка Зеўса і Мнемасіны. Малявалася з камічнай маскай ў левай руцэ і з вянком з лісця вінаграда ці плюшча на галаве. Ад Таліі і Апалона нарадзіліся карыбанты [2]. Згодна з Дыядорам, атрымала імя ад слова «росквіт» (талейн).

Талія, Жан-Марк Нацье, 1739
Талія

Зеўс, ператварыўшыся ў каршуна, узяў Талію ў жонкі. З страху перад рэўнасцю Геры муза схавалася ў нетрах зямлі, дзе ад яе нарадзіліся дэманічныя істоты — палікі (у гэтым міфе яна мянуецца німфай Этны).

Зноскі

  1. Міфы народаў свету. М., 1991-92. В 2 т. Т.2. С.490-491.
  2. Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 3, 1.4

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 404. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).

Спасылкі правіць