Таманскі паўвостраў
Тама́нскі паўвостраў — паўвостраў у Краснадарскім краі (Расія).
Таманскі паўвостраў | |
---|---|
руск.: Таманский полуостров | |
![]() | |
45°11′08″ пн. ш. 36°47′28″ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Таманскі заліў |
Плошча | каля 2 000 км² |
Краіна | |
![]() |
З поўначы абмываецца Таманскім залівам Азоўскага мора, з захаду Керчанскім пралівам, з поўдня Чорным морам. Характарызуецца нізінным раўнінных рэльефам, значнай парэзанасцю берагавой лініі, прысутнасцю шматлікіх заліваў, берагавых кос, ліманаў і гразевых вулканаў. Сучаснае аблічча Таманскі паўвостраў набыў параўнальна нядаўна і яшчэ ў антычны час складаўся з шэрагу астравоў, падзеленых пралівамі. Важны ўплыў на фарміраванне рэльефу, флоры і фаўны Тамані аказвала і аказвае дэльта Кубані. Берагавая лінія на значным працягу абрывістая, складаецца з вапняковых парод і ракушачніка.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).