Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава
Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава (нар. 17 снежня 1952, г. Касцюковічы, Магілёўская вобласць) — беларускі дырыжор.
Тамара Гаўрылаўна Слабодчыкава | |
---|---|
Дата нараджэння | 17 снежня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | дырыжорка |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1977 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, у 1979 годзе — аспірантуру Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі. У 1979—1985 гадах выкладчык кафедры харавога дырыжавання Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 1985—1998 гадах старшы выкладчык кафедры харавога дырыжавання, з 1998 года дацэнт кафедры. У 1980 годзе Т. Г. Слабодчыкава арганізавала хор «Акадэмія», з’яўляецца яго мастацкім кіраўніком і дырыжорам.
Навуковая дзейнасць
правіцьАўтар 18 апублікаваных артыкулаў у энцыклапедычным выданні «Літаратура і мастацтва Беларусі».
Узнагароды
правіцьУзнагароджана граматай Вялікага тэатра СССР за прапаганду класічнай харавой музыкі. Хор «Акадэмія», пад яе кіраўніцтвам, узнагароджаны сярэбранымі медалямі на міжнародных фестывалях у Італіі, Германіі, Чэхіі.