Тамара Генрыхаўна Пузіноўская

Тамара Генрыхаўна Пузіноўская (10 чэрвеня 1953, в. Лань Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці — 3 кастрычніка 2006, Мінск), актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы.

Тамара Генрыхаўна Пузіноўская
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1953(1953-06-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 2006(2006-10-03) (53 гады)
Месца смерці
Адукацыя
Прафесія актрыса
Тэатр

Біяграфія

правіць

Скончыла Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1974, курс А. Андросіка і З. Браварскай), залічаная да трупы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы, дзе працавала да сваёй смерці ў 2006 годзе.

З’яўлялася адной з найболей запатрабаваных актрыс Купалаўскага тэатру. Ёй аднолькава ўдаваліся ролі трагічныя і камедыйныя, ролі глыбокага ўнутранага зместу. Найболей запамінальныя з больш чым 20 сыграных роляў — Кацярына («Навальніца» А. Астроўскага), Вольга («Тры сястры» А. Чэхава), Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына), Цэрэра («Бура» В. Шэкспіра), Юлія («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата).

Талент актрысы асабліва раскрыўся ў спектаклях нацыянальнай драматургіі, дзе праявілася яе майстэрства дасканала ствараць разнастайныя жаночыя вобразы, сярод гэтых роляў — Нэля («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна), Ліда («Радавыя» А. Дударава), Маргарыта («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча), Бона Сфорца («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава). Апошняя праца актрысы — роля Жанчыны ў спектаклі «Дом, дзе спяць прыгажуні» Д. Хуана (2001).

Памерла 3 кастрычніка 2006 года ў Мінску[1].

Асноўныя ролі

правіць
  • Кацярына («Навальніца» А. Астроўскага)
  • Нэла («І змоўклі птушкі» І. Шамякіна)
  • Ліда («Радавыя» А. Дударава)
  • Нэла («Жыццё Карыцына, або Урокі хірамантыі» А. Паповай)
  • Маргарыта («Напісанае застаецца» А. Петрашкевіча)
  • Вольга («Тры сястры» А. Чэхава)
  • Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына)
  • Цэрэра («Бура» У. Шэкспіра)
  • Юлія («Ромул Вялікі» Ф. Дзюрэнмата)
  • Анна («Князь Вітаўт» А. Дударава)
  • Бона Сфорца («Чорная панна Нясвіжа» А. Дударава)
  • Зінаіда Афанасьеўна («Дзядзечкаў сон» паводле Ф. Дастаеўскага)
  • Алена («Дзеці Сонца» М. Горкага)
  • Далорэс («Каменны гаспадар» Лесі Украінкі)
  • Марыя («Закон вечнасці» Б. Глаголіна паводле Н. Думбадзэ)
  • Ірына («Эшалон» М. Рошчына)
  • Валя Кавалёва («Характары» паводле В. Шукшына)
  • Ганна («Шлях» А. Рэмеза)
  • Эльміра («Тарцюф» Мальера)
  • Люсета («Нежанаты мнагажэнец, або Залёты пана дэ Пурсаньяка» Мальера)
  • Роз д’Аранж («Гаральд і Мод» К. Хігінса, Ж. К. Кар’ера)
  • Балета («Жанчына з мора» Г. Ібсена)
  • Эліна Брукмаер («Крэў кёр» («Разбітае сэрца») Т. Уільямса)
  • Жанчына («Дом, дзе спяць прыгажуні» Д. Хуана)

Зноскі

  1. На 54-м годзе жыцця памерла актрыса Купалаўскага тэатра Тамара Пузіноўская // БелаПАН. — 2006. — 3 кастр. 19:26