Тамара Мікалаеўна Ніжнікава

Тамара Мікалаеўна Ні́жнікава[3] (9 сакавіка 1925 — 15 лютага 2018) — беларуская савецкая спявачка (каларатурнае сапрана), педагог, прафесар (1980[3]). Народная артыстка БССР (1955)[3]. Народная артыстка СССР (1964).

Тамара Мікалаеўна Ніжнікава
Дата нараджэння 9 сакавіка 1925(1925-03-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 лютага 2018(2018-02-15)[2] (92 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі
Пеўчы голас сапрана
Інструменты вакал[d]
Выхаванцы Алена Генадзьеўна Бундзелева
Грамадская дзейнасць
Партыя
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася 9 сакавіка 1925 года ў Самары (РСФСР). З дзяцінства праяўляла выдатныя музычныя і акцёрскія здольнасці, грала на фартэпіяна.

У 1949 годзе скончыла Маскоўскую кансерваторыю П. І. Чайкоўскага (клас спеваў М. Уладзіміравай). З 1949 па 1976 гады — салістка Дзяржаўнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета БССР. Актыўна выступала як канцэртная спявачка[4]. Гастралявала за мяжой.

У 1964—2018 гадах выкладала ў Беларускай кансерваторыі, у 1976—1986 гадах — загадчык кафедры спеваў, з 1980 года — прафесар.

Творчасць правіць

Уладальніца каларатурнага сапрана, стварыла на сцэне шэраг яркіх вобразаў у операх «Алеся» Яўгена Цікоцкага, «Калючая ружа» Юрыя Семянякі, «Травіята», «Баль-маскарад» Джузэпэ Вердзі, «Царская нявеста» і іншых.

Памерла 15 лютага 2018 года ў Мінску. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках.

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ніжнікава Тамара Мікалаеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 537. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць