Тамара Іванаўна Нікалаева
Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна (нар. 18 сакавіка 1943, в. Ляды Чэрвеньскага раёна) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (1972). Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы.
Тамара Іванаўна Нікалаева | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 сакавіка 1943 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0631859 |
Біяграфія
правіцьУ 1966 годзе скончыла акцёрскі факультэт Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута па спецыяльнасці «Актрыса драматычнага тэатра і кіно» (курс У. А. Маланкіна).
З 1966 па 1974 год працавала ў складзе трупы Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
З 1975 года — у Купалаўскім тэатры.
Атрымала вядомасць як выканаўца глыбока псіхалагічных, тэмпераментых роляў, спалучаных з пяшчотай і лірызмам. У сталай творчасці зарэкамендавала сябе таксама як камедыйная актрыса.
Выкладае ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў.
Муж — мастак-жывапісец Мікалай Апіёк.
Асноўныя ролі
правіцьУ Гродзенскім абласным драматычным тэатры
правіць- Надзя («Трыбунал» А. Макаёнка)
- Ізабэла Дрозд («Амністыя» М. Матукоўскага)
- Суддзя Зубрыч («Трывога» А. Петрашкевіча)
- Наташа («104 старонкі пра каханне» Э. Радзінскага
- Ірына («Вогненны мост» Б. Рамашова)
- Турандот («Прынцэса Турандот» К. Гоцы)
- Лідзія («Платон Крэчат» А. Карнейчука)
- Кацярына «Навальніца» А. Астроўскага)
- Алена Тальберг («Дні Турбіных» М. Булгакава)
- Раксана («Сірано дэ Бержэрак» Э. Растана)
У тэатры імя Янкі Купалы
правіць- Наталля Мікалаеўна («Пагарэльцы» А.Макаёнка)
- Тамара Паўлаўна («Верачка» А.Макаёнка)
- Вера («Радавыя» А.Дударава)
- Каця («Эшалон» М.Рошчына)
- Марыя Аляксандраўна Ульянава («Шлях» А.Рэмеза)
- Шындзіна («Мы, што ніжэй падпісаліся» А.Гельмана)
- Сакратарка («Святая святых» І.Друцэ)
- Ала Кастрова («Курыца» М.Каляды)
- Яна («Віват, імператар!» паводле п’есы «Крэслы» Э. Іянэскі)
- Грыпіна («Ажаніцца — не журыцца» бр. Далецкіх, М.Чарота)
- Вусціння Навумаўна («Свае людзі — паладзім» А.Астроўскага)
- Шарлота («Восеньская саната» І.Бергмана)
- Тамара («Адчыніце Кантралёру!» А.Несіна)
- Вядучая («Паўлінка» Я.Купалы)
- Генеральша Крахоткіна («Вечны Фама» У.Бутрамеева паводле Ф.Дастаеўскага)
- Жонка Губернатара («Чычыкаў» паводле М.Гогаля)
- Кукарнікава («Дзеці Ванюшына» С.Найдзёнава)
- Настасся Цімафееўна («Вяселле» паводле А.Чэхава)
- Баба з фіялетавым носам («Ноч на Каляды» паводле М. Гогаля)
- Валя («Лістапад. Андэрсен» А.Паповай)
Зноскі
Літаратура
правіцьНавуменка, В. Т. Нікалаева-Апіёк Тамара Іванаўна / В. Т. Навуменка, М. І. Гарэцкая // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя. У 2 т. Т. 2. — Мн., БелЭН, 2003. — С. 216.