Тамара Пятроўна Разанава
Тамара Пятроўна Разанава (нар. 1 студзеня 1949, г. Катоўск, Адэская вобласць, Украіна) — беларускі архітэктар.
Тамара Пятроўна Разанава | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1949 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы |
|
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1972 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут (выкладчыкі А. Я. Міцянін, Т. А. Перасадзька, Я. М. Даўгайла). У 1972—1975 гадах працавала ў АПМ-3 Мінскага філіяла ЦНДІПгорадабудаўніцтва ў г. Наваполацку; у 1975—2005 гадах у праектным інстытуце «Гомельграмадзянпраект»; у 2005—2006 гадах у праектным бюро «Гомельлеспраекта»; з 2007 года у «Гарт-плюс» у Гомелі.
Член Беларускага Саюза архітэктараў з 2000 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: мікрараён № 20 «Усходні 1» (1987—1988, у складзе аўтарскага калектыва); мікрараён № 21 «Усходні 2» (1988, у складзе аўтарскага калектыва); мікрараён № 59 «Шведская горка» (1990, у складзе аўтарскага калектыва) — усе ў Гомелі; мікрараён № 40 у г. Мазыр (1994, у складзе аўтарскага калектыва); мікрараён № 19 у г. Гомель (1999, у складзе аўтарскага калектыва); левабярэжная частка ЦПКІА г. Гомель (1985, у складзе аўтарскага калектыва,); рэканструкцыя ЦПКіА імя Луначарскага г. Гомель (1997, у складзе аўтарскага калектыва); сквер па вул. Лангэ г. Гомель (1996).
Узнагароды
правіцьПераможца на Рэспубліканскім аглядзе-конкурсе ў намінацыі «Ландшафтная архітэктура» за праект ЦПКіА ў г. Гомелі (2002).
Зноскі
Літаратура
правіць- Резанова Тамара Петровна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)