Тамара Піліпаўна Персікава

Тамара Піліпаўна Персікава (нар. 3 студзеня 1952, Хоцімск, Магілёўская вобласць) — беларускі аграхімік, глебазнавец. Доктар сельскагаспадарчых навук (2003), прафесар (2004).

Тамара Піліпаўна Персікава
Дата нараджэння 3 студзеня 1952(1952-01-03) (72 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (2003)
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (спецыяльнасць «Аграхімія і глебазнаўства», 1974; аспірантура, спецыяльнасць «Аграхімія», 1984).

Працавала ў Хоцімскай раённай станцыі абароны раслін (1974—1975), Калгасе «Правда» (1975—1979) і Эксперыментальнай базе «Погодино» (1979—1983) Горацкага раёна Магілёўскай вобласці. Выкладала ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (з 1983; аграэкалагічны факультэт, у 1999—2012 — дэкан факультэта і адначасова прафесар кафедры аграхіміі, з 2012 — кафедра глебазнаўства, загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: даследаванне магчымасці рацыянальнага выкарыстання біялагічнага азоту на дзярнова-падзолістых глебах Беларусі; распрацоўка эколага-фізіялагічных прынцыпаў тэхналогій фарміравання высокапрадуктыўных і ўстойлівых змешаных пасеваў на аснове аптымізацыі мінеральнага харчавання і прасторавага размяшчэння кампанентаў у аграфітацэнозе; навуковае абгрунтаванне сістэмы мерапрыемстваў па зніжэнні адмоўных наступстваў утылізацыі птушынага памёту.

Узнагароды правіць

Медаль «Почетный агрохимик» (Расія, 2010), нагрудны знак Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Выдатнік адукацыі» (2010) і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Научные основы эффективного использования биологического азота в условиях дерново-подзолистых легкосуглинистых почв Беларуси : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.01.04 : защищена 03.06.2003 : утверждена 26.11.2003 / Персикова Тамара Филипповна. — Горки, 2003.
  • Персикова Тамара Филипповна // Кто есть кто в Республике Беларусь / под редакцией И. В. Чекалова. — Минск, 2009. — С. 176.
  • Персикова Тамара Филипповна, доктор сельскохозяйственных наук, профессор, заведующая кафедрой почвоведения : библиографический указатель научно-педагогической деятельности. ― Горки, 2015.