Тамаш Казімір Сапега
Тамаш Казімір Сапега (1621 — 30 сакавіка 1654, у вайсковым абозе пад Белым Камнем) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч, абозны вялікі літоўскі (з 1649).
Тамаш Казімір Сапега | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Tomasz Kazimierz Sapieha | |||||||
![]() | |||||||
Герб «Ліс» | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Самуэль Асінскі | ||||||
Пераемнік | Самуэль Камароўскі | ||||||
Нараджэнне | 1621[1] | ||||||
Смерць |
30 сакавіка 1654 |
||||||
Род | Сапегі | ||||||
Бацька | Фрыдэрык Сапега[d] | ||||||
Маці | Ева са Скашэўскіх[d] | ||||||
Жонка | Соф’я з Дарагастайскіх[d] | ||||||
Дзеці | няма | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||
Званне | ротмістр |
БіяграфіяПравіць
Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Любліне, у 1635 запісаўся Кракаўскую акадэмію. Пазней выехаў у Італію на вучобу ў Балонню і Падую. Таксама падарожнічаў па Германіі, Франціі і Англіі.
У 1648 стаў ротмістрам гусарскай харугвы. Удзельнічаў у бітве пад Піляўцамі. У 1649 знаходзіўся пад Зборавам, атрымаў пасаду абознага літоўскага. У 1650 на чале казацкай харугвы ўдзельнічаў у бітве пад Берасцечкам, дзе быў двойчы паранены.
Памёр 30 сакавіка 1654 года ў вайсковым абозе пад Белым Камнем.
Сям’яПравіць
Паходзіў з кодзенскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Фрыдэрыка і Евы Скашэўскай. Меў братоў Яна Фрыдэрыка, Крыштафа Францішка і Аляксандра Казіміра.
Ажаніўся ў 1647 годзе з Соф’яй Дарагастайскай (1635—1653), дачкой чашніка літоўскага Уладзіслава Дарагастайскага. Праз гэты шлюб атрымаў спадчыну згаслага роду Дарагастайскіх (Дарагастаі, Мураваную Ашмянку і іншыя маёнткі). Дзяцей не пакінуў.
Зноскі
- ↑ Tomasz Kazimierz Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
СпасылкіПравіць
- Генеалогія магнацкіх радоў Рэчы Паспалітай Архівавана 21 верасня 2013.