Та́маш Ма́яр (венг.: Tamás Major; 26 студзеня 1910, Будапешт — 13 красавіка 1986, Будапешт) — венгерскі акцёр, рэжысёр. Народны артыст Венгрыі (1950).

Тамаш Маяр
венг.: Major Tamás
Дата нараджэння 26 студзеня 1910(1910-01-26)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 13 красавіка 1986(1986-04-13)[1][2] (76 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Judit Beck[d]
Адукацыя
Прафесія акцёр, палітык, тэатральны рэжысёр, кінаакцёр, тэлеакцёр
Гады актыўнасці з 1941
Узнагароды
IMDb ID 0538217
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 19451962 гадах дырэктар Нацыянальнага тэатра ў Будапешце, з 1962 галоўны рэжысёр гэтага тэатра. З 1947 прафесар Венгерскай вышэйшай школы тэатральнага і кінамастацтва.

 
Магіла Тамаша Маяра на могілках Керэпешы

Памёр 13 красавіка 1986 года ў Будапешце, пахаваны на могілках Керэпешы.

Творчасць правіць

Прапагандаваў сістэму К. Станіслаўскага. Сярод роляў: Люцыфер («Трагедыя чалавека» І. Мадача), Яга («Атэла» У. Шэкспіра), Іван Васілевіч («Іван Васілевіч» М. Булгакава). Паставіў: «Банк-бан» І. Катаны (1945), «Ворагі» М. Горкага (1949), «Баявое хрышчэнне» Э. Урбана (1951), «Трагедыя чалавека» (1955, 1960, 1964) і «Добры чалавек з Сезуана» (1972) Б. Брэхта. З 1941 здымаўся ў кіно.

Зноскі

  1. а б Tamás Major // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Tamás Májor // Берлінская акадэмія мастацтваў — 1696.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць