Тамаш Тамашавіч Грыб

Тамаш Тамашавіч Грыб, псеўд.: Глеба, Т; Н-ка; Небарака; Небарака, Антон; Т.; Т. Г.; Т-г; Т-ш; A. N.; G-be; Ge, Tomasz; N-ka, A.; Niebaraka, Anton; T. (лац.); Т. Н. (лац.), Тита, В.[4] (19 сакавіка 1895, в. Паляны, Свянцянскі павет, Віленская губерня (цяпер Смаргонскі раён[5] Гродзенскай вобласці) — 21 студзеня 1938, Прага, Чэхаславакія), беларускі грамадска-палітычны і культурны дзеяч.

Тамаш Грыб
Прага, 1923
Прага, 1923
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Міністр унутраных спраў БНР
Папярэднік Кузьма Цярэшчанка
Пераемнік не было
Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі Міністр земляробства БНР
21 лютага 1918 — ліпень 1918
Папярэднік не было
Пераемнік Аркадзь Смоліч
Нараджэнне 7 (19) сакавіка 1895[1]
Смерць 21 студзеня 1938(1938-01-21)[1][2] (42 гады)
Месца пахавання
Жонка Паўліна Вінцэнтаўна Мядзёлка і Палута Аляксандраўна Бадунова
Партыя Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў
Член у
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, палітык, публіцыст, выкладчык універсітэта
Навуковая дзейнасць
Навуковая сфера палітыка[3] і публіцыстыка[3]
Месца працы
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і. З 1908 па 1912 працаваў на Балтыйскім заводзе ў Санкт-Пецярбургу. Па некаторых звестках, наведываў заняткі ў Пецярбургскім псіханеўралагічным інстытуце. Таксама ўваходзіў у беларускі навукова-літаратурны гурток, арганізаваны Браніславам Эпімахам-Шыпілай, дзе зблізіўся з беларускім рухам. З 1914 года — у войску, удзельнік Першай сусветнай вайны.

Дэлегат І Усебеларускага з’езда (снежань 1917 года), на якім быў арыштаваны савецкімі ўладамі. Адзін з аўтараў Устаўных грамат БНР, сябра Рады БНР і яе Выканкама (1918), займаў пасады міністра земляробства і міністра ўнутраных спраў. Уваходзіў у Цэнтральную Беларускую вайсковую раду. Адзін з лідараў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Удзельнік 3-га Усерасійскага з’езда Саветаў (1918). У 1918 годзе чытаў лекцыі на курсах беларусазнаўства ў Мінску. У пачатку 1919 года выдае ў Вільні газету «Грамадзянін». З красавіка 1919 года — у Гродне, дзе супрацоўнічае ў газеце «Родны край», затым — у Мінску. Двойчы ў 1919 годзе зняволены польскімі ўладамі за беларускую незалежніцкую дзейнасць.

У канцы 1920 года выязджае ў Коўна, удзельнічае тут у выданні газеты «Сялянская доля». Удзельнік Усебеларускай палітычнай канферэнцыі (Прага, 1921).

З 1922 года — у Чэхаславакіі. Скончыў філасофскі факультэт Карлава ўніверсітэта (1927) (тэма дысертацыі: Пытанне нацыі і нацыянальнасці. Сацыялагічны аналіз нацыянальнасці; чеш. Otázka národa a národnosti. Sociologický rozbor národnosti). У лістападзе 1927 залічаны ў штат Украінскага інстытута грамадазнаўства ў Празе і прызначаны вучоным сакратаром Беларускага навуковага кабінета. З 1930 года працаваў у беларускім аддзеле Славянскай бібліятэцы, куды пасля спынення дзейнасці інстытута былі перададзены матэрыялы кабінета. У 19341938 гадах — загадчык беларускага замежнага архіва ў Празе.

Стварыў у Празе Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Актыўна працаваў у суполцы Беларускага студэнцкага саюза. Удзельнічаў у працы Беларускай Рады ў Празе.

Памёр ад ускладненняў грыпу.

Стаў прататыпам аднаго з галоўных герояў дакументальна-аўтабіяграфічнага рамана Віктара Вальтара «Роджаныя пад Сатурнам» (1920-я). Тамаш Грыб прадстаўлены ў ім пад іменем Тамашэвіч (дзядзька Тамаш). У Тамашэвіча таксама доўгія валасы, ён вучыцца на факультэце філасофіі і мае такія самыя палітычныя погляды, як Тамаш Грыб. Магчыма, што Тамаш Грыб быў дударом. Прынамсі ў кнізе[6] Тамашэвіч запрашае на беларускую вечарыну ў Празе, дзе будзе граць на беларускай дудзе.

Навуковая спадчына правіць

Друкаваў артыкулы на тэмы гісторыі, грамадскай думкі, нацыянальна-палітычнага жыцця Беларусі ў часопісах «Студэнцкая думка», «Золак», «Iskry Skaryny». Перакладаў публіцыстыку з рускай і чэшскай моў. Складаў бібліяграфію беларусазнаўства.

Цікавыя факты правіць

  • Тамаш Грыб цесна сябраваў з адным з заснавальнікаў расійскай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў і старшынём Усерасійскага ўстаноўчага сходу Віктарам Чарновым. На жалобнай прамове на ягоную смерць Чарноў сказаў наступныя словы: «Тамаш… умеў да канца перацярпець усе наследкі прынятае ім лініі паступоўвання, умеў жыццёвы келіх, пасланы мачахай-гісторыяй, піць да дна… I калі Тамаш Грыб пакінуў нам шматзначучы палітычны тэстамэнт, то побач з ім ён пакінуў i другі — чыста людскі. Дык даражыце ж гэтым тэстамэнтам, i няхай ён будзе зернем, якое дасць у сэрцах нашых жывыя ўсходы».[7]
  • Выведзены ў рамане Генрыха Далідовіча «Свой дом» пад імем Баравік.[8]

Творы правіць

  • Да пытаньня аб паходжаньні гэрбу Пагоня // іскры Скарыны. — 1935. — № 5. — С. 69—77[9].
  • Што такое нацыянал-дэмакратызм // Іскры Скарыны. — 1935. — № 5. — С. 4—48[10].
 
Лагатып Вікіцытатніка
У Вікікрыніцах ёсць тэксты па тэме
Тамаш Грыб


Зноскі

  1. а б Hryb Tamaš
  2. а б Archiv hl. m. Prahy, Matrika zemřelých magistrátní úřadovny v Libni, sign. MGLBŇ Z10, s. 10 — Т. MGLBŇ Z10. — С. 10.
  3. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Грыб, Т. Два артыкулы / Тамаш Грыб; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіча, камен. Н. Гардзіенкі і Ц. Чарнякевіча // Запісы = Zapisy. — 2012. — № 35. — С. 105.
  5. Шутовіч Я. [артыкул] // Калоссе № 1(14), 1938.
  6. http://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=18770
  7. З рукапіснай спадчыны Тамаша Грыба // Спадчына № 3-1996. С. 103—123
  8. 18—21 лютага 1918 года — дні гістарычнага пералому
  9. Перадрук.: Грыб, Т. Два артыкулы / Тамаш Грыб; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіча, камен. Н. Гардзіенкі і Ц. Чарнякевіча // Запісы = Zapisy. — 2012. — № 35. — С. 170—180.
  10. Перадрук.: Грыб, Т. Два артыкулы / Тамаш Грыб; Падрыхт. да друку Л. Юрэвіча, камен. Н. Гардзіенкі і Ц. Чарнякевіча // Запісы = Zapisy. — 2012. — № 35. — С. 105—169.

Спасылкі правіць