Тамбора
Тамбо́ра[3] — стратавулкан у Інданезіі на востраве Сумбава.
Тамбора | |
---|---|
індан. Tambora | |
![]() Кальдэра вулкана Тамбара | |
Краіна | |
Востраў | Сумбава |
Форма вулкана | стратавулкан |
Дыяметр кратара | 6500—7000 м |
Глыбіня кратара | 700 м |
Перыяд утварэння | 57 000 гадоў таму |
Апошняе вывяржэнне | 2011 |
Вышыня вяршыні | 2722 м [1][2] |
Адносная вышыня | 2 722 м |
![]() |
Вывяржэнне вулкана ў красавіку 1815 года — наймацнейшае вулканічнае вывяржэнне ў рэгістраванай гісторыі чалавецтва (магнітуда VEI 7).
Вывяржэнне ў 1815 годзеПравіць
Магнітуда[4] 10,1. Энергія выбуху 1027 эрг. Аб’ём выкінутага матэрыялу 50—185 км³ (найбольш верагодна, больш за 100 км³).
Перад падзеяміПравіць
Перад вывяржэннем вышыня вулкану была прыкладна 4000 м. Ажыўленне вулканічнай дзейнасці пачалося не пазней за 1812 год, калі былі заўважаны газавыя струмені каля вяршыні.
ВывяржэннеПравіць
Першыя магутныя выбухі адбыліся 5 красавіка 1815 г. Іх гук быў чутны на адлегласці да 1400 км. Хмары вулканічнага попелу закрылі неба над вялікай тэрыторыяй. Масіўныя выпаданні попелу адбыліся на астравах Сумбава, Ламбок, Балі, Мадура, Ява.
Наступныя магутныя выбухі адбыліся 10, 11, 12 красавіка 1815 г. Яны адчуваліся на адлегласці да 1800 км. Неба над тэрыторыяй да 500 тыс. км² было цалкам закрытая хмарамі попелу. Камяні вагой да 5 кг выкідаліся з кратэра на адлегласць болей за 40 км. На востраве Ламбок слой попелу дасягнуў 60 см. Палі і сады на тэрыторыі выпадання попелу былі цалкам знішчаны.
Пасля вывяржэнняПравіць
Вышыня вулкана зменшылася да 2850 м, утварылася кальдэра 6×6,5 км, глыбінёю 700 м. Загінула 92 тыс. чал., з іх 10 тыс. непасрэдна ў час выбухаў, а 82 тыс. у выніку неўраджаю і голаду.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Tambora(недаступная спасылка). Global Volcanism Program. Смітсанаўскі інстытут. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2013. Праверана 22 студзеня 2012.
- ↑ MOUNTAINS OF THE INDONESIAN ARCHIPELAGO . Peaklist. Peaklist.org. Праверана 1 мая 2009.
- ↑ БелЭн, 2002
- ↑ Паводле П. Хейдэрвары.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 413. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 418. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- The Year without a summer? : world climate in 1816 / ed. by C. R. Harrington. — Ottawa: Canadian Museum of Nature, 1992. ISBN 0-660-13063-7 (англ.)
- Stommel H., Stommel E. Volcano Weather: The Story of 1816, the Year without a Summer. — Newport RI, 1983. ISBN 0-915160-71-4 (англ.)
СпасылкіПравіць
- Пра археалагічныя раскопкі (англ.)
- Пра археалагічныя раскопкі Архівавана 2 кастрычніка 2008.
- Indonesia Volcanoes and Volcanics . Cascades Volcano Observatory. USGS. Праверана 19 сакавіка 2006. (англ.)
- Tambora, Sumbawa, Indonesia(недаступная спасылка). Volcano World. Department of Geosciences at Oregon State University. Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2007. Праверана 22 студзеня 2012. (англ.)