Танака Гііці
Танака Гііці (22 чэрвеня 1864 — 29 верасня 1929) — генерал Імператарскай арміі Японіі, палітык, 26-ы прэм’ер-міністр Японіі.
Танака Гііці 田中 義一 | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
20 красавіка 1927 — 2 ліпеня 1929 | |||
Манарх | Сёва | ||
Папярэднік | Вакацукі Рэйдзіра | ||
Пераемнік | Асаты Хамагуты | ||
| |||
29 верасня 1918 — 9 чэрвеня 1921 | |||
Прэм’ер-міністр | Такасі Хара | ||
Папярэднік | Осіма Кэн'іты | ||
Пераемнік | Яманасі Хандзо | ||
| |||
24 жніўня — 2 верасня 1923 | |||
Прэм’ер-міністр | Касай Утыда, в. а. | ||
Папярэднік | Яманасі Хандзо | ||
Пераемнік | Угакі Кадзусігэ | ||
Партыя | Рыкэн Сэюкай | ||
Адукацыя | Ваенная акадэмія Імператарскай арміі Японіі | ||
Прафесія | ваенны | ||
Дзейнасць | палітык, дыпламат, ваенны | ||
Нараджэнне | 22 чэрвеня 1864 | ||
Смерць | 29 верасня 1929 (65 гадоў) | ||
Пахаванне |
| ||
Дзеці | Tatsuo Tanaka[d] | ||
Ваенная служба | |||
Званне | генерал | ||
Бітвы | |||
Аўтограф | ![]() | ||
Узнагароды | |||
Прэм’ер-міністрПравіць
Танака стаў прэм’ер-міністрам Японіі ў 1927 годзе, паралельна выконваючы функцыі міністра замежных спраў. Пры яго праўленні адбылася фінансавая паніка 1927 года.
Танака прадпрымаў намаганні для таго, каб здушыць руху сацыялістаў, камуністаў і іх прыхільнікаў.
Танака працягнуў палітыку агрэсіўнай інтэрвенцыі ў Кітаі і Манголіі. На працягу 1927—1928 гадоў ён тройчы накіроўваў войскі ў Кітай, у тым ліку ў час Цзінаньскага інцыдэнту.
Танака прыйшоў да ўлады ў той час, калі ў Японіі пачалі наспяваць падзеі, што прывялі да яе ўдзелу ў Другой сусветнай вайне. У 1928 годзе дзеянні ўльтраправых груповак і Квантунскай арміі выліліся ў крызіс: забойства Чжан Цзаліня і няўдалую спробу акупацыі Маньчжурыі. Для самога Танакі забойства Чжан Цзаліня было нечаканасцю. Ён сцвярджаў, што афіцэры, адказныя за інцыдэнт павінны паўстаць перад ваенна-палявым судом. Не маючы падтрымкі і падвяргаючыся крытыцы як з боку парламента, так і з боку самога імператара Хірахіта, Танака і яго кабінет сышлі ў адстаўку ў поўным складзе. Праз некалькі месяцаў генерал памёр.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1049352483 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 12 жніўня 2015.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Танака Гііці