«Танга» (польск.: Tango) — мультыплікацыйны фільм, створаны ў 1980 годзе польскай студыяй Se-ma-for, якая базуецца ў Лодзі.

ТангаM:
Tango
Рэжысёр Збігнеў Рыбчынскі
Прадзюсар Рышард Мацей Акуньскі
Ігнацы Гонцэж
Сцэнарыст Збігнеў Рыбчынскі
Аператар Збігнеў Рыбчынскі
Кампазітар Януш Хайдун
Кінакампанія Se-ma-for
Працягласць 8 хвілін
Краіна Сцяг Польшчы Польшча
Год 1980
IMDb ID 0084764

Сюжэт правіць

Месца знаходжання камеры не змяняецца і паказвае пакой, у якім розныя людзі выконваюць розныя дзеянні. У пакоі ёсць ложак, стол, крэслы, шафа. Першы рух у фільме — мяч, які залятае ў пакой праз акно, за ім залазіць хлопчык і выносіць яго назад. Паступова ў пакой уваходзіць больш людзей, якія робяць нейкія рэчы, працэсы паўтараюцца і з’яўляюцца іншыя людзі. Сярод іншага паказаны закаханая пара, хлопчык з паветраным шарыкам, бабуля і спартовец. Людзі праходзяць міма адзін аднаго і не ўзаемадзейнічаюць. Адзіны гук — гэта музыка танга.

Водгукі правіць

Mitternachtskino піша: «Танга — гэта неверагодна ажыўлены, забаўляльны калаж з фрагментаў жывых дзеянняў, які Рыбчынскі, як звычайна, тэхнічна рэалізуе амаль ідэальна. Грандыёзны твор анімацыйнага мастацтва, і, безумоўна, адзін з найпрыгажэйшых, разнастайных кароткаметражных фільмаў у сваім родзе»[1].

Узнагароды правіць

Наступствы правіць

Фільм паклаў канец працы Рыбчынскага са студыяй «Se-ma-for». Нягледзячы на ваеннае становішча ў Польшчы яму дазволілі паехаць у ЗША, каб атрымаць Оскар, але адтуль ён не павярнуўся.

Зноскі

  1. Mitternachtskino — Tango (ням.) (17 кастрычніка 2012). Архівавана з першакрыніцы 16 мая 2008. Праверана 23 мая 2021.
  2. Пераможцы кароткаметражных фільмаў: «Оскар» 1983 года youtube.com 11.04.1983 (англ.)