Сарока на шыбеніцы

карціна Пітэра Брэйгеля Старшага
(Пасля перасылкі з Танец пад шыбеніцай)

«Танец пад шыбеніцай», «Сарока на шыбеніцы» (нідэрл.: Landschap met dansende boeren en een ekster op een galg) — карціна фламандскага мастака Пітэра Брэйгеля, напісаная ў 1568 годзе.

Пітэр Брэйгель Старэйшы
Танец пад шыбеніцай. 1568
нідэрл.: Landschap met dansende boeren en een ekster op een galg
Матэрыял дрэва
Тэхніка алей
Памеры 45,9 × 50,8 см
Музей зямлі Гесэн[en], Дармштат
(інв. GK 165)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сюжэт правіць

Паказаная падзея надзвычай празаічная — танцуюць трое сялян. Так можна было б лічыць на самай справе, каб не адна дэталь. Вясёлая сцэна адбываецца ля шыбеніцы. Менавіта яна і з’яўляецца галоўнай «гераіняй» карціны. Маленькія фігуркі людзей, прыгожы пейзаж у такім спалучэнні выглядаюць ненатуральнымі, неабароненымі, нетрывалымі. Грамадзянская пазіцыя мастака дакладна адчуваецца ў гэтай рабоце. Брэйгель паказвае, магчыма, сапраўдную сцэну, якую можна было назіраць паўсюдна ў тагачасных Нідэрландах, і разам з тым алегорыю-роздум, заклік да розуму і цвярозасці людзей, няздольных адэкватна ўспрымаць рэчаіснасць.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Лазука Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. — ISBN 978-985-01-0894-4