Танец сонцарэлігійныя рытуалы, характэрныя пераважна для індзейцаў Вялікіх раўнін. Звычайна арганізоўваліся перад летнім паляваннем на бізонаў або квітнення кукурузы. Мэта рытуалаў заключалася ў асабістым ахвярапрынашэнні вышэйшым сілам дзеля выгоды супольнасці. Танец сонца ўсведамляўся ўдзельнікамі як абнаўленне свету.

Фота каля 1910 г.

Рытуалы цягнуліся 4 дні, праводзіліся мужчынамі, хаця сярод чарнаногіх і цуутына частка падрыхтоўкі клалася на жанчын. Яны ўключалі непасрэдна танец, пост і малітвы. Для каёва важнымі з'яўляліся мроі падчас паста. Цырымоніі ўзначальваў мужчына, які быў шаманам або дасведчаным удзельнікам папярэдніх танцаў. У цэнтры пляцоўкі для танца ўзводзіўся слуп «грымотная птушка». Удзельнікі праколвалі скуру на целе, прапускалі скрозь яе рамяні з сырамятнай скуры, прывязаныя да слупа. Працэсія ўдзельнікаў рухалася вакол слупа, пры гэтым спявала і выконвала імітацыйныя рухі.

Дні танца сонца з'яўляліся важнай падзеяй, суправаджаліся зборам плямён, абменам, гандлем і заключэннем шлюбаў.

Паколькі танец сонца значыў пераадоленне болі, ён неадназначна ўспрымаўся сярод белых, супраць выступалі хрысціянскія арганізацыі. У 18851951 гг. танец сонца быў забаронены на тэрыторыі Канады. З канца 1880-х гг. да 1934 г. забароны прадпрымаліся таксама ў ЗША.

Спасылкі правіць