Танлесап
Танлесап, Сап — возера ў Камбоджы, на Камбаджыйскай раўніне; самае вялікае на паўвостраве Індакітай.
Танлесап | |
---|---|
![]() | |
Морфаметрыя | |
Даўжыня |
|
Шырыня | 40 км |
Плошча | 2500—10000 км² |
Найбольшая глыбіня | да 10—14 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 16 000 км² |
Выцякаюць | Танлесап |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Плошча возера мяняецца ад 2,5—3 тыс. км² зімой да 10 тыс. км² летам, глыбіня адпаведна ад 1—2 м да 10—14 м. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана ракой Танлесап з ракой Меконг і часткова рэгулюе яе сцёк.
Выкарыстоўваецца для арашэння рысавых палёў, рыбалоўства. Прыбярэжная зона густа населена; характэрна забудова на палях. Каля Танлесапа — старажытны комплекс Ангкор.
-
Лодкі на возеры Танлесап
-
Паводка на возеры
Літаратура Правіць
- Сап // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Танлесап // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі Правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Возера Танлесап