Таніна-Аніўскі паўвостраў

Тані́на-Ані́ўскі паўвостраў[1] (руск.: Тонино-Анивский полуостров) — паўвостраў на паўднёвым усходзе вострава Сахалін (Сахалінская вобласць Расіі).

Таніна-Аніўскі паўвостраў
руск. Тонино-Анивский полуостров
46°23′00″ пн. ш. 143°27′00″ у. д.HGЯO
АкваторыяАхоцкае мора
Краіна
РэгіёнСахалінская вобласць
Таніна-Аніўскі паўвостраў (Расія)
Таніна-Аніўскі паўвостраў
Таніна-Аніўскі паўвостраў
Таніна-Аніўскі паўвостраў (Сахалінская вобласць)
Таніна-Аніўскі паўвостраў
Таніна-Аніўскі паўвостраў

Абмываецца Ахоцкім морам. Паўночная канцавіна — мыс Свабодны (Танін), паўднёва-ўсходняя канцавіна — мыс Аніва. Даўжыня 90 км, шырыня ад 3 да 19 км. З Сахалінам злучаны Мураўёўскім перашыйкам.

Уздоўж паўвострава цягнецца Таніна-Аніўскі горны хрыбет, з вышэйшай кропкай — гара Крузенштэрн (670 м). Расліннасць прадстаўлена цёмнахваёвай тайгой, прыморскімі лугамі.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць