Тарасава-Ратамскае патрыятычнае падполле

савецкае падполле ў Вялікую Айчынную вайну

Тара́сава-Ра́тамскае патрыяты́чнае падпо́лле[1][2] — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі, якое дзейнічала ў ліпені 1941 — сакавіку 1942 года ў вёсцы Тарасава і пасёлку Ратамка Мінскай вобласці БССР.

Тарасава-Ратамскае патрыятычнае падполле
Дата заснавання / стварэння ліпень 1941
Адносіцца да арганізацыі БШПР
Бітва
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата спынення існавання красавік 1942

Падпольная арганізацыя налічвала 28 членаў. Кіраўнікамі былі П. М. Бортнік, А. І. Вольскі, П. Ф. Кургаеў, В. І. Лошыцкі, Я. У. Саблер. Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод насельніцтва, слухалі па радыё і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро, ратавалі і лячылі байцоў Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне. Па заданні Мінскага падпольнага камітэта збіралі зброю і боепрыпасы для стварэння партызанскага атрада. Да канца сакавіка 1942 года група падпольшчыкаў і чырвонаармейцаў была падрыхтавана да выхаду ў лес.

3 красавіка 1942 года акупанты арыштавалі і пасля катавання расстралялі кіраўнікоў і большасць удзельнікаў падполля.

Каля вёскі Тарасава ў памяць аб падпольшчыках пастаўлены помнік.

Зноскі

правіць

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць