Тарасава (Мінскі раён)
Тара́сава[3] (трансліт.: Tarasava, руск.: Тарасово) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ждановіцкага сельсавета. Размешчана на захад ад Мінска, на поўнач ад шашы E28.
Вёска
Тарасава
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьДвор Тарасавічы выслужыў пры Жыгімонце Кейстутавічы пан Алехна Давойнавіч. 25 лістапада 1459 года пан Алехна даў сваёй жонцы Васцы (Барбары) Тарасавічы «за вено». Дзяцей у Алехны з Барбарай не было, пасля яго смерці жонка перадала 19 ліпеня 1470 года частку падораных мужам уладанняў, у т.л. Тарасава, свайму брату пану Івану Ільінічу з умовай, што ён будзе ўтрымліваць алтарніка на памяць ёй, яе мужу і блізкім.
У Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы Тарасава і пасёлку Ратамка ў ліпені 1941 — сакавіку 1942 года дзейнічала патрыятычнае падполле[4].
Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Ратамскага сельсавета[5], да 20 студзеня 1960 года — у склад Мядзвежынскага сельсавета[6].
Славутасці
правіць- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1997—2001)
- Георгіеўская царква (1995)
- Магіла нямецкіх ваеннапалонных Другой сусветнай вайны
Зноскі
правіць- ↑ а б https://map.nca.by
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 студзеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 2.
Літаратура
правіць- Тара́сава-Ра́тамскае патрыяты́чнае падпо́лле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 436. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тарасава (Мінскі раён)