Тараса Шаўчэнкі (станцыя метро, Кіеў)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі

«Тараса Шаўчэнкі» (укр. Тара́са Шевче́нка, вымаўленне ) — 19-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна. Размешчана на Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі між станцыямі Пачайна і Кантрактовая Плошча. Адчынена 19 снежня 1980 года. Названая ў гонар Т. Р. Шаўчэнкі.

«Тараса Шаўчэнкі»
укр.: Тараса Шевченка
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Tarasa Shevchenka metro station Kiev 01.jpg
Дата адкрыцця 19 снежня 1980 года
Праектная назва Заводская, Фрунзенская, Імя Фрунзэ, Імя Шаўчэнкі
Раён Падольскі
Тып платформаў астраўная
Даўжыня платформаў, м 104
Шырыня платформаў, м 10
Узведзена Кіеўметрабуд
Выхад да вуліц Межыгорскай, Аленаўскай
Час адкрыцця 05:37
Код станцыі 214
Суседнія станцыі Пачайна і Станцыя метро Кантрактовая Плошча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Абалонска-Тэрэмкоўская лінія
ЦЧ-2 «Абалонь»
Гэроіў Дніпра
Мінска
Абалонь
Пачайна BSicon BAHN.svg
Тараса Шаўчэнкі 
Кантрактова Плошча +аўт
Паштова плошча +рв
Майдан Нэзалэжнасці 
Службовая галіна да Хрэшчатыка
Службовая галіна да Клоўскай
Плошча Льва Талстога 
Алімпійска
Палац «Украіна»
Лыбідска
Дэмііўска +аўв
Галасііўска
Васількіўска
Выстаўковы Цэнтр
Іпадром +аўт
Тэрэмкы
Аўтавакзал «Тэрэмкы»
Вулыця Крэйсера «Аўрора»
Адэска
ЦЧ «Тэрэмкы»

КанструкцыяПравіць

Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную зала з астраўной пасадачнай платформай. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Адзіны (паўднёвы) вестыбюль станцыі злучаецца з падземным пераходам каля скрыжавання Межыгорскай і Аленаўскай вуліц. Наземны вестыбюль адсутнічае. Плануецца, што ў будучыні станцыя стане часткай перасадачнага вузла са станцыяй «Падольская» Падольска-Вігураўскай лініі.

АбсталяваннеПравіць

Станцыя «Тараса Шаўчэнкі» з’яўляецца унікальным прыкладам пошуку спосабу пераўтварэння утылітарнай тыпавой станцыі ў цэласны манументальны архітэктурны комплекс. Стыль цэнтральнай залы станцыі пераклікаецца з класікай 1950-х гг. з выкарыстаннем нацыянальных матываў. Для падкрэслення аб’ёму было выкарыстана некалькі прыёмаў. Асноўная частка шляхавых сцен абліцаваная чырвона-карычневым мармурам, іх верхняя частка — барэльефных белай керамікай з арнаментам, складзеным з галінак каліны. У цэнтры сцен кераміка ўтварае дзве візуальныя вертыкалі, якія абмяжоўваюць тэматычныя кампазіцыі, звязаныя з жыццём і дзейнасцю вядомага ўкраінскага паэта і мастака. Іншым прыёмам з’яўляецца павелічэнне адлегласці паміж калонамі — шэсць метраў замест стандартных для гэтай канструкцыі чатырох. У зрэзе калоны маюць складаную ступеністую форму і пашыраны ў створы з бэлькай. Паверхню калон і апорных бэлек абліцаваная шэрым мармурам «Газган». У тарцы цэнтральнай залы — гіпсавы барэльеф Тараса Шаўчэнкі; гэты вялікі белы прастакутнік спецыяльна падсвечаны, і ён кантрастуе з цёмным аздабленнем сцен, завяршаючы цэнтральную вось станцыі. За гэтым барэльефам знаходзяцца тэхналагічныя памяшканні, ўваходы ў якія зачыненыя высокімі металічнымі рашоткамі чорнага колеру. Асобна трэба спыніцца на асвятленні. На цэнтральнай восі залы размешчаны вялікія люстры з плафонамі з рэльефнага шкла. На калонах — шкляныя бра з боку пасадачных платформаў. Кантавое пано падсвятляецца сафітамі па 4 лямпы ў кожным.

ФатаздымкіПравіць

Расклад адпраўлення цягнікоўПравіць

Адпраўка першага цягніка ў напрамку:

Адпраўка апошняга цягніка ў напрамку:

Расклад адпраўлення цягнікоў увечары (пасля 22:00) ў накірунку:

СпасылкіПравіць