Тарна́да, таксама Смерч — атмасферны віхор, які ўзнікае ў кучава-дажджавым (навальнічным) воблаку і які распаўсюджваецца ўніз, часта да самай паверхні зямлі, у выглядзе хмарнага рукава або хобата дыяметрам у дзясяткі і сотні метраў. Тарнада фарміруецца ў выніку сустрэчы цёплага і халоднага паветра і ўтварае варонкападобную віхуру вышынёй да 1,5 км, якая выцягвае дажджавыя аблокі да паверхні зямлі ці вады. У сярэдзіне варонкі паветра ўздымаецца ўверх, утвараючы разражэнне. Каля зямлі шырыня тарнада складае 50 — 500 м. Прыкладна праз 30 км тарнада траціць сваю моц, але зафіксаваны здарэнні жыцця тарнада на працягу 500 км.

Моц тарнада правіць

Для акрэслення моцы тарнада (на падставе знішчэнняў якія яно выклікала) ужываецца шкала Фуджыты з выкарыстаннем сімвалаў ад F0 да F5.

  • F0 — вецер з хуткасцю ад 64 да 116 км/г,
  • F1 — вецер з хуткасцю ад 117 да 180 км/г (можа знішчыць драўляныя гаспадарчыя збудаванні і элементы дахаў, перавярнуць лёгкія аўтамабілі),
  • F2 — вецер з хуткасцю ад 181 да 253 км/г (можа зрываць дахі, пераварочваць цягнікі),
  • F3 — вецер з хуткасцю ад 254 да 332 км/г (можа вырываць дрэвы і нішчыць нават вялікія будынкі),
  • F4 — вецер з хуткасцю ад 333 да 418 км/г (можа ўздымаць вялікія машыны)
  • F5 — вецер з хуткасцю ад 419 да 512 км/г (можа ўздымаць вельмі цяжкія аб'екты і пераносіць іх на некалькі соцень метраў, раўняць з зямлёй усё што трапляецца на шляху).

Цікавыя факты правіць

  • 3 і 4 красавіка 1974 года 147 тарнадаў здарылася ў 13 амерыканскіх штатах,
  • самая высокая зафіксаваная хуткасць тарнада 511,7 км/г,
  • самае вялікае (па велічыні варонкі) тарнада (F4) было зафіксавана 22 мая 2004 года ў штаце Небраска — яго варонка мела дыяметр 4 кіламетры.

Літаратура правіць

Гл. таксама правіць