Таронцкі ўніверсітэт

Таронцкі ўніверсітэт (англ.: University of Toronto, скарочана U. of T.) — публічны даследчы ўніверсітэт у Таронта, Антарыа, Канада. Большасць асноўных тэрыторый і аб’ектаў універсітэта размешчаны на поўнач ад Фінансавай акругі ў Парку Каралевы. Заснаваны ў 1827 годзе як Каралеўскі Каледж пад кіраваннем Царквы Англіі, і стаў першай установай вышэйшай адукацыі ў Верхняй Канадзе. У 1850 годзе атрымаў назву Універсітэта Таронта, бо стаў свецкай навучальнай установай. З тых часоў і па сённяшні дзень Універсітэт Таронта — калегіяльны ўніверсітэт, гэта значыць, універсітэт, які складаецца з некалькіх разнапрофільных каледжаў. Універсітэт Таронта ўключае ў сябе 12 каледжаў, якія маюць адрозненні не толькі ў тэматыцы выкладаемага матэрыялу, але і ў гісторыі, традыцыях, ступені аўтаномнасці вучэбнай базы, фінансавання.

Таронцкі ўніверсітэт
лац.: Universitas Torontonensis
1spadinacres.jpg
Міжнародная назва University of Toronto
Дэвіз лац.: Velut arbor ævo
англ.: As a tree through the ages
Заснаваны 15 сакавіка 1827
Тып публічны
Рэктар Майкл Уілсан
Прэзідэнт Дэвід Нэйлар
Студэнты 95 055[1]
Размяшчэнне Flag of Toronto, Canada.svg Таронта, Flag of Ontario.svg Антарыа, Flag of Canada.svg Канада
Сайт utoronto.ca(англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Акрамя навучання, універсітэт забяспечвае вольны час студэнтаў. На яго аснове дзейнічае каля сарака каманд у розных відах спорту. Цэнтрам культурнага жыцця вучняў з’яўляецца Харт-хаўс, які лічыцца ўзорам студэнцкіх цэнтраў Паўночнай Амерыкі, які размяшчаецца ў будынку гатычнага стылю.

Выбітныя выпускнікіПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць