Адрозніваюць 2 падвіды: тарпан стэпавы і тарпан лясны. Вышыня ў карку тарпана стэпавага да 137 см, тарпан лясны драбнейшы. Склад цела дужы, масць шэрая. Уздоўж спіны чорная паласа, грыва і хвост чорныя.
Тарпанападобныя коні ў Налібоцкім заказніку, Беларусь
Былі пашыраны ў Еўропе і Заходнім Казахстане. Тарпан стэпавы вынішчаны ў XVIII—XIX ст. Тарпан лясны — на пачатку XIX ст. У 1930-х г. у Германіі і Польшчы працавалі над узнаўленнем тарпана ляснога. Пасля вайны тарпанападобныя коні трапілі ў Германію, затым вярнуліся ў Польшчу. У 1962 і 1968 з Польшчы на Беларусь завезена 5 асобін у Белавежскую пушчу. З'явіліся папуляцыі ў Нідэрландах, Румыніі, Латвіі. Дзікіх коней з Нідэрландаў у 2019 годзе завезлі ў Налібоцкую пушчу, дзе атрымаўся статак у 151 галаву[1], які затым павялічыўся.
Як свойская жывёла прыручаны 5—6 тыс. гадоў назад. Магчыма дзікі продак некаторых парод свойскіх коней. Так, лічыцца, што ад тарпанаў паходзяць палескія коні.