Татанакі
Татанакі — індзейскі народ у Мексіцы агульнай колькасцю больш за 250 тыс. чалавек.
Татанакі | |
Татанакі з штата Веракрус выконваюць традыцыйны рытуал "летуноў"
| |
Агульная колькасць | |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Мексіка |
Мова | татанакскія мовы |
Рэлігія | політэізм, хрысціянства |
Блізкія этнічныя групы |
З VIII—IX стагоддзя жывуць на поўначы штата Пуэбла і ў прылеглых раёнах штата Веракрус.
У старых выданнях можна сустрэць памылковы тэрмін «татанакская культура». Ён адносіцца да класічнай культуры Веракрус, якая існавала ў 2—8 стст. у тых месцах, дзе цяпер жывуць татанакі, і таму была памылкова асацыяваны з імі.
Першыя еўрапейцы, якія наведалі татанакскія валоданні, характарызавалі іх насельнікаў як працавітых земляробаў, якія апрацоўвалі трапічныя культурныя расліны (батат і маніёк). Татанакі жылі ў вёсках і ў некалькіх гарадах (Семпаала, Эль-Тахін і Халап), але не былі аб'яднаны ў саюз. Кожнай вёскай кіраваў радавы правадыр.
У 1519 горад Семпаалу наведалі першыя еўрапейцы і пакінулі яго апісанне.
Мова
правіцьГавораць на мовах татанакскай сям'і: чакаўахтль, прыбярэжны татанак, іпапана, папанатла, сьера, татымола, татыкільяці.
Побыт
правіцьТрадыцыйныя заняткі — ручное земляробства (кукуруза, фасоля, гарбуз, перац, бананы, цукровы трыснёг, ваніль, ананасы), пчалярства, птушкагадоўля, свінагадоўля. Жанчыны збіралі лекавыя травы. Мужчыны плялі кошыкі і рыбалоўныя сеткі.
Жыллё — аднакамернае, прамавугольнае ў плане, будавалася з трысняговых жэрдак, змацаваных ліянамі, з каркасам. Дах — двухсхільны. У гарах дамы будавалі з цэглы, абмазанай глінай або беленай. Дах — чарапічны. Кухня і загоны для жывёлы — асобна.
Адзенне — у жанчын — белая доўгая спадніца, белая кофта без рукавоў, тапум — накідка з арнаментам. Прычоскі ўпрыгожвалі лентамі і кветкамі, насілі пацеркі і завушніцы.
З 1940 года частка татанакаў занятая на нафтапромыслах.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Энциклопедия «Народы и религии мира», под ред. В. А. Тишкова, М., 1998.
- Народы Америки, том 2, М., 1959.
- Энциклопедия «Латинская Америка», том 2, М., 1982.