Татарская Вікіпедыя (татар.: Татар Википедиясе) — раздзел Вікіпедыі на татарскай мове. Адкрыты 15 верасня 2003 года. Першапачаткова функцыянаваў толькі на лацініцы. Станам на 28 лістапада 2020, 20:00 (UTC) утрымлівае 236 560 артыкулаў і займае 41-е месца сярод усіх моўных раздзелаў Вікіпедыі.

Favicon Вікіпедыі Татарская Вікіпедыя
Татар Википедиясе
Лагатып раздзела
Скрыншот галоўнай старонкі раздзела
URL Памылка Lua: expandTemplate: template "ref-tt" does not exist.
Характар праекта дабрачынны
Тып сайта сеткавая энцыклапедыя
Рэгістрацыя неабавязковая
Мова татарская мова
Уладальнік Фонд Вікімедыя
Пачатак працы 15 верасня 2003
Колькасць артыкулаў 236 560
Колькасць выяў 4 956
Колькасць старонак 366 508
Колькасць правак 2 859 854
Зарэгістраваных удзельнікаў 35 397
Актыўных удзельнікаў 81
Адміністратараў 8
Глыбіня 2,4
Commons-logo.svg Татарская Вікіпедыя на Вікісховішчы

Татарская Вікіпедыя падобная на сербахарвацкую, у абодвух праектах можна пісаць артыкулы як на кірыліцы, так і на лацініцы. Спачатку артыкулы пісаліся толькі на лацініцы, потым у рамках праекта пачалося суіснаванне двух алфавітаў. Зараз падаўляючая большасць артыкулаў у праекце напісана кірыліцай. Аднак частка артыкулаў застаецца лацінізаванай.

ГісторыяПравіць

  • 28 снежня 2009 года створаны 5-тысячны артыкул.
  • 8 ліпеня 2011 года створаны 10-тысячны артыкул.
  • 10 сакавіка 2013 года створаны 25-тысячны артыкул.
  • 28 ліпеня 2013 года створаны 50-тысячны артыкул.
  • 28 студзеня 2018 года створаны 75-тысячны артыкул.
  • 3 ліпеня 2018 года створаны 80-тысячны артыкул.
  • 10 лютага 2020 года створаны 88 888-ны артыкул.