Таха (англ.: Lake Tahoe) — прэснае возера ў раёне горнага хрыбта Сьера-Невада, размешчана на мяжы штатаў Каліфорнія і Невада, ЗША. Прыблізна дзве траціны берагавой лініі возера адносяцца да Каліфорніі.

Таха
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 1 899,5 ± 0,1 м
Даўжыня 35 км
Шырыня 19 км
Плошча 495 км²
Аб’ём 150 км³
Даўжыня берагавой лініі 116 км
Найбольшая глыбіня 501 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі прэснае
Размяшчэнне
Краіна  ЗША
Таха (возера) (ЗША)
Таха (возера)
Таха (возера)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Возера Таха

Возера з'яўляецца другім па глыбіні возерам у ЗША, адзінаццатым па глыбіні ў свеце і чацвёртым па сярэдняй глыбіні. Найбольшая глыбіня возера складае 501 м. Даўжыня возера складае 35 км, шырыня 19 км; працягласць берагавой лініі 116 км. Плошча возера — 495 км².

У раёне возера знаходзіцца шэраг высакагорных лыжных курортаў і зон адпачынку.