Таццяна Іванаўна Прыгожая

Таццяна Іванаўна Прыгожая (нар. 27 верасня 1959, Саснагорск Ухцінскага раёна Комі АССР) — беларускі ўрач і палітык.

Таццяна Іванаўна Прыгожая
Нараджэнне 27 верасня 1959(1959-09-27) (64 гады)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, урач, галоўны ўрач, медыцынскі адміністратар
Месца працы
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, урач-анколаг.

Працавала ўрачом-інтэрнам бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, урачом-хірургам паліклінікі № 10 г. Гомеля, урачом-анколагам радыехірургічнага аддзялення, намеснікам галоўнага ўрача па лячэбнай частцы Гомельскага абласнога анкалагічнага дыспансера. Галоўны ўрач установы «Гомельскі абласны клінічны анкалагічны дыспансер».

Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання[1]. Была членам дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Міжпарламенцкай Асамблеі праваслаўя.

Узнагароды правіць

Узнагароджана юбілейнымі медалямі «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам Міністэрства аховы здароўя «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя[2].

Зноскі