Таццяна Іосіфаўна Жыгалка
Таццяна Іосіфаўна Жыгалка (1 жніўня 1919, Мінск — ?) — Герой Сацыялістычнай працы (1958).
Таццяна Іосіфаўна Жыгалка | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 жніўня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Узнагароды і прэміі |
Біяграфія
правіцьЗ 1952 года старшыня калгаса «Перамога» (Рудзенскі раён), з 1958 года старшыня Рудзенскага райвыканкама, з 1960 года старшыня калгаса «XVI партз’езд» (Пухавіцкі раён). З 1967 года дырэктар магазіна ў Мінску.
Званне Героя прысвоена за поспехі ў развіцці сельскай гаспадаркі, укараненне дасягненняў навукі і перадавога вопыту. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1955—1967), намеснік старшыні Вярхоўнага Савета БССР (1964—1967).
Літаратура
правіць- Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9