Таццяна Алегаўна Бембель
Таццяна Бембель (8 кастрычніка 1964, Мінск) — беларуская мастацтвазнаўца, арт-крытык, гісторык мастацтва, галерыст, выкладчыца, аўтарка тэлеперадач і культурных праектаў.
Таццяна Алегаўна Бембель | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | мастацтвазнаўца, арт-крытык, куратар |
Дата нараджэння | 8 кастрычніка 1964 (59 гадоў) |
Месца нараджэння | Мінск, БССР |
Грамадзянства | |
Бацька | Алег Бембель |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
![]() |
Куратарка галерэі TUT.BY. Дачка філосафа і публіцыста Алега Бембеля, унучка скульптара і народнага мастака БССР Андрэя Бембеля. З’яўляецца членам Беларускага саюза мастакоў, Беларускага саюза дызайнераў, Беларускага саюза кінематаграфістаў. Старшыня Беларускага камітэта Міжнароднага савета музеяў «ICOM».
Біяграфія правіць
У 1988 годзе скончыла дзённае аддзяленне факультэта тэорыі і гісторыі мастацтваў Інстытута Імя Рэпіна ў Ленінградзе.
З 1999 па 2004 год была куратаркай галерэі Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта.
З 2009 года пачала працаваць у галіне дакументальнага кіно, пісаць сцэнары, на аснове якіх створаны шэраг дакументальных фільмаў пра мастакоў, архітэктараў, аб праблемах культуры і мастацтва. У 2011‐2012 гадах працавала на беларускім тэлебачанні, вяла на тэлеканале «Лад» тэлепраграму «Страсці па культуры».
З 2004 па 2013 год была дырэктаркай муніцыпальнай (дзяржаўнай) Гарадской мастацкай галерэі твораў Леаніда Шчамялёва у Мінску.
Фільмаграфія правіць
- «Андрэй Бембель. Смерць. Перамога. Слава» Беларускае тэлебачанне, 2009 год.
- «Застылая музыка Лангбарда» (архітэктар, уладальнік «Гран-пры» Сусветнай Парыжскай выставы 1937 года). Студыя дакументальнага кіно, Беларускае тэлебачанне, 2010 год (у суаўтарстве з Верай Савінай).
- «Summa», 2018. У суаўтарстве з Андрэем Куцілай.
Бібліяграфія правіць
- Прадмова да кнігі Бокач Ю. Т. Бембель // Вячеслав Кубарев. — Мінск. — 132 с. — ISBN 978-1477417027.