Таццяна Уладзіміраўна Бялова

(Пасля перасылкі з Таццяна Бялова)

Таццяна Уладзіміраўна Бялова (нар. 25 кастрычніка 1956, в. Востраў, Ляхавіцкі раён) — беларускі журналіст, кнігавыдавец.

Таццяна Уладзіміраўна Бялова
Род дзейнасці журналістка, выдавец
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1956(1956-10-25)[1] (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Месца працы
Альма-матар
Член у

Біяграфія

правіць

Нарадзілася 25 кастрычніка 1956 года ў вёсцы Востраў Ляхавіцкага раёна[2].

Скончыла ў 1982 годзе БДУ. Працавала ў Саратаўскім камітэце па тэлебачанні і радыёвяшчанні (Расія), у беларускіх шматтыражных газетах «На страже Октября», «Автозаводец», радыёчасопісе «Товарищ», часопісе «Зрок» (усе ў Мінску). З 1992 года ўзначальвала «Міжнародны цэнтр інтэграцыйнай інфармацыі. Грамадскі прэс-цэнтр Дома прэсы». З 2008 года дырэктарка выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі»[2].

З 2007 года сакратарка Беларускага саюза журналістаў[2].

Творчасць

правіць

Аўтарка сцэнарыя дакументальнай тэлестужкі «Шпіталь» (1989, Цэнтральнае тэлебачанне, Масква). Адзін з распрацоўшчыкаў канцэпцый і кіраўнікоў творчых калектываў навукова-папулярных выданняў «Жанчыны Беларусі» (2003), «Беларусь алімпійская» (2004), кнігі-фотаальбома «Мінск квітнеючы» (2007), «Зямля сілы. Белавежская пушча» (2009), сумеснага праекта Саюзнай дзяржавы «Гарады-пабрацімы. Міншчына і Падмаскоўе» (2006), серыі кніг-фотаальбомаў «Рэгіён» (2006—2007), выдання «Энцыклапедыя Перамогі. Беларусь—Масква» (2009)[2].

Крыніцы

правіць
  1. NUKAT — 2002.
  2. а б в г Белова Татьяна Владимировна // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 1. Абрамов — Куфко. — 519 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0464-8.

Літаратура

правіць
  • Белова Татьяна Владимировна // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2009. — Т. 1. Брестская область. В 2 кн. Книга 1. Абрамов — Куфко. — 519 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0464-8.