Таццяна Дзмітрыеўна Самусенка
фехтавальшчыца
Таццяна Дзмітрыеўна Самусе́нка[1] (у дзявоцтве — Пятрэнка; 2 лютага 1938, п. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён, Мінская вобласць — 24 студзеня 2000, Мінск) — беларуская фехтавальшчыца (на рапірах), трохразовая алімпійская чэмпіёнка, заслужаны майстар спорту СССР (1960). Заслужаны дзеяч фізічнай культуры БССР (1980)[1].
Таццяна Дзмітрыеўна Самусенка | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | фехтаванне |
Нарадзілася |
2 лютага 1938 |
Памерла |
24 студзеня 2000 (61 год) |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Рост | 161 см |
Вага | 57 кг |
![]() |
Біяграфія
правіцьУ 1962 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці інжынер-канструктар.
Пасля завяршэння спартыўнай кар'еры працавала дзіцячым трэнерам, потым дырэктарам спецыялізаванай школы. У 1994 годзе арганізавала і ўзначаліла Беларускі рэспубліканскі фехтавальны клуб «Залаты клінок». У 1994–2000 гадах з’яўлялася старшынёй Асацыяцыі ветэранаў фехтавання[2].
Дасягненні
правіць- Трохразовая алімпійская чэмпіёнка 1960, 1968, 1972 гадоў у камандным першынстве ў фехтаванні на рапірах, сярэбраны прызёр 1964
- 5-разовая чэмпіёнка свету 1963, 1965, 1966, 1970 гадоў у каманднай рапіры і 1966 года ў асабістым першынстве. Сярэбраны прызёр 1959 1962 1967 1969 гадоў у камандным першынстве, бронзавы прызёр 1959 года ў індывідуальнай рапіры.
- Уладальніца Кубка Еўропы 1967 1969 гадоў у камандных спаборніцтвах.
- Сярэбраны прызёр Кубка Еўропы 1968 года ў камандных спаборніцтвах.
- Васьміразовая чэмпіёнка СССР.
Зноскі
- ↑ а б Беларусь 1995.
- ↑ Самусенка (дзявочае Пятрэнка) Таццяна Дзмітрыеўна на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
правіць- Самусе́нка Таццяна Дзмітрыеўна // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 645. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- На сайце Беларускага фехтавальнага клуба Архівавана 22 мая 2015.
- Таццяна Самусенка — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)