Таццяна Мікалаеўна Дашкевіч

Таццяна Мікалаеўна Дашкевіч (нар. 1968, Азярышча, Мінская вобласць) ― рускамоўная пісьменніца Беларусі.

Таццяна Мікалаеўна Дашкевіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1 верасня 1968(1968-09-01) (56 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, дзіцячая пісьменніца, біёграф, пісьменніца
Гады творчасці з 1986
Мова твораў руская
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Дзяцінства прайшло ў Мінску. Бацька ― інжынер, маці ― урач. Пасля школы працавала ў саўгасе, у 1992 годзе скончыла Літаратурны інстытут ў Маскве. Вучылася ў паэтычным семінары Льва Ашаніна. Пасля інстытута некаторы час жыла ў Маскве, затым, выйшаўшы замуж за празаіка і барда Мікалая Шыпілава (1946—2006), з’ехала з ім дадому ў Мінск.

Друкавалася ў маскоўскіх і мінскіх газетах і часопісах: «Нёман», «Беларусь», «Наш современник», «Москва», «Молодая гвардия», «Літаратура і мастацтва», «Завтра» і інш.

Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Андрэя Платонава «Разумнае сэрца» (1996) і прэміі «Імперская культура» ў намінацыі «Музычнае мастацтва» за кнігу серыі «ЖЗЛ» «Аляксей Фацьянаў» (Масква, 2004). Лаўрэат тэлеконкурсу «Залаты грамафон» (2000), дыпламант кінафестывалю «Барадзінская восень». За духоўную дзейнасць узнагароджана граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі[1].

Сябра Саюза пісьменнікаў Расіі (1993) і Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006).

Удзельнічае ў духоўна-асветніцкіх фестывалях, выступае з канцэртамі ў Беларусі і Расіі[2].

Ініцыятар узвядзення Свята-Мікольскай царквы у вёсцы Валяр’янава Мінскага раёна, з’яўляецца старастай гэтай парафіі.

Творчасць

правіць

Таццяна Дашкевіч вядомая ў першую чаргу як аўтар дзіцячых кніжак і аўтарскіх песянь пад гітару. Аўтар дыск-альбомаў «Адвядзі мяне ў храм», «Вясковы анёл» (выпушчаны Беларускай праваслаўнай царквой), «Мама», «Дзве рыбкі».

Вершы Таццяны Дашкевіч адрозніваюцца натуральнасцю інтанацыі, адчуваннню, лірычнай мелодыкай. З 2000 года пачынае пісаць кнігі для дзяцей, выдадзена больш за 20. Праваслаўныя выдавецтва ахвотна выдаюць яе дзіцячыя кнігі.

Бібліяграфія

правіць
  • У зеркала: Стихи / Предисл. У. Някляева. ― Мн.: Маст. літ., 1991. — 94 с. ― (Первая книга поэта). 2600 экз.
  • Фатьянов. ― М., Молодая гвардия, 2004. — 326, [1] с., [16] л. ил. — (Жизнь замечательных людей). ISBN 5-235-02658-6
  • Голос ангела: стихи для детей. ― Минск: Издательство Свято-Елисаветинского монастыря, 2005. — 46, [2] с. ISBN 985-6728-20-7
  • Потерпи немножко. Стихи: для детей. ― Минск: Свято-Елисаветинский женский монастырь, 2006 ISBN 985-6728-50-9
  • Именины у пингвина: Стихи: для чтения взрослыми детям. ― Мн., 2007 15000 экз. ISBN 978-985-6876-02-1
  • Мирянка: стихотворения. ― Мн., 2008. — 111 с. 380 экз. ISBN 978-985-6876-07-6
  • О самом красивом наряде. Стихи. ― Мн., 2008 15000 экз. ISBN 978-985-6876-27-4
  • О самой важной победе. Стихи. ― Мн., 2008. 15000 экз. ISBN 978-985-6876-28-1
  • Про добрую сову. ― Мн., Издательство Белорусского Экзархата, 2009. 15000 экз. ISBN 978-985-6876-33-5
  • Поделись немножко. Стихи. ― Мн., 2009. 15000 экз. ISBN 978-985-6876-35-9
  • Денежный мешок. Рассказ. ― Мн., Издательство Белорусского Экзархата, 2009. 10000 экз. ISBN 978-985-6876-40-3
  • Про добрую пчелку. ― Мн., 10000 экз. ISBN 978-985-6876-53-3
  • Хочешь дождик подарю? ― Мн., 2009. 10000 экз. ISBN 978-985-6876-54-0
  • Муравей идет домой. Стихи. ― Мн., 2009. 10000 экз. ISBN 978-985-6876-50-2
  • Святой праведный Иоанн Русский. ― Белорусская Православная Церковь, 2009. 1500 экз. ISBN 978-985-511-176-5
  • Житие блаженной Валентины Минской: Православное Братство в честь Святого Архистратига Михаила, 2009. . — Минск — 79 с., [4] л. ил. 500 экз. ISBN 978-985-6484-72-1
  • Ах, какие чудеса! ― Мн., 2011. 2500 экз. ISBN 978-985-545-022-2

Зноскі

Спасылкі

правіць