Таццяна Нілаўна Яблонская(24 лютага 1917, Смаленск -17 чэрвеня 2005, Кіеў) — украінскі жывапісец, народны мастак Украіны (1960).

Таццяна Нілаўна Яблонская
Дата нараджэння 11 (24) лютага 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 17 чэрвеня 2005(2005-06-17) (88 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта
Месца працы
Жанр жанравы жывапіс і пейзаж
Вучоба
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Яблонська Тетяна Нилівна автограф.png
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Вучылася ў Кіеўскім мастацкім інстытуце (1935-41) у Ф. Крычаўскага, выкладала там жа ў 1947-73 (прафесар з 1967 ). У пейзажах і тэматычных карцінах Яблонскай раскрываюцца жыццесцвярджальныя, паэтычныя вобразы сучаснікаў і роднай прыроды.

На працягу ўсяго творчага жыцця ўдзельнічала ў шматлікіх ўсеўкраінскіх, усесаюзных і міжнародных выставах, сярод якіх самыя значныя:

  • 1956 - XXVIII Міжнародная мастацкая выстаўка ў Венецыі (біенале);
  • 1958 - Сусветная выстаўка ў Бруселі.

Пачынаючы са студэнцкіх гадоў, мела больш чым 30 персанальных выстаў у Маскве, Лондане, Будапешце, у Кіеве, іншых гарадах. Карціна мастачкі «Перад стартам» (1947) не была ўдастоена Сталінскай прэміі за распачатай тады вайны з фармалізмам.


  1. Яблонская Татьяна Ниловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. (unspecified title) Праверана 10 ліпеня 2019.