Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова
Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова (нар. 24 верасня 1952, Валожын) — беларуская актрыса. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь (2001).
Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 верасня 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | актрыса |
Гады актыўнасці | з 1972 |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). З 1972 года працуе ў Беларускім нацыянальным драматычным акадэмічным тэатры імя Якуба Коласа.
Ролі ў тэатры
правіць- Валянціна («Летась у Чулімску» А. Вампілава),
- Зінуля («Зінуля» А. Гельмана),
- Джульета («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра),
- Юлька («Адпачынак пасля ранення» В. Кандрацьева),
- Маша («…Таму што люблю…» А. Паповай),
- Франя («Пакахай мяне, салдацік» В. Быкава),
- Сеньёра Капулеці («Чума на вашы дзве сям’і» Р. Горына),
- Дзяўчына («Любоўны карагод» А. Шніцлера),
- Люці («Люці» А. Дударава),
- Адэлаіда («Адэлаіда» Ж. Унгарда),
- Смерць («Ладдзя роспачы» У. Караткевіча),
- Голда («Памінальная малітва» Р. Горына),
- Этэр («Млын» А. Дударава),
- Еўфрасіння («Крыж Еўфрасінні» І. Масляніцынай),
- Грыпіна («Мікітаў лапаць» М. Чарота),
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Таццяна Уладзіміраўна Ліхачова // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2003. — Т. 2. — С. 29.