Таццяна Іванаўна Шамякіна

(Пасля перасылкі з Таццяна Шамякіна)

Таццяна Іванаўна Шамякіна (нар. 8 кастрычніка 1948, Мінск) — беларускі крытык, літаратуразнавец, перакладчык. Доктар філалагічных навук (2001).

Таццяна Іванаўна Шамякіна
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1948(1948-10-08) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Іван Шамякін
Род дзейнасці літаратуразнаўца, перакладчыца, літаратурная крытык, выкладчыца ўніверсітэта, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], перакладніцтва[d][1] і фальклор[1]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў сям’і пісьменніка Івана Шамякіна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 г. — выкладчык, з 1982 г. — дацэнт кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта.

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе беларускую міфалогію ў кантэксце сусветнай, у сувязі з літаратурай і фальклорам, праблемы сучаснай беларускай прозы, асаблівасці стылю беларускіх пісьменнікаў (Я. Коласа, А. Васілевіч, І. Пташнікава, А. Карпюка, М. Стральцова, І. Чыгрынава і інш.). Аўтар манаграфій «На лініі перасячэння» (1981), «Беларуская класічная літаратура і міфалогія» (2001). Сааўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для школ з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ.

Творчасць правіць

Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981). Пераклала на рускую мову аповесці І. Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п’есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград — Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).

Узнагароды правіць

Лаўрэат прэміі «Залаты купідон» (2010).

Выбраная бібліяграфія правіць

  • Міфалогія Беларусі. — Мн., 2000.
  • Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ. — Мн., 2008. ISBN 978-985-02-0925-2

Зноскі

  1. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура правіць