Таццяна Яўгенаўна Разіна
Таццяна Яўгенаўна Ра́зіна (16 жніўня 1908, г. Няміраў, Вінніцкая вобласць, Украіна — 23 верасня 1992) — беларускі мастак.
Таццяна Яўгенаўна Разіна | |
---|---|
Дата нараджэння | 16 жніўня 1908 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 верасня 1992 (84 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастачка |
Месца працы | |
Жанр | станковы жывапіс[d] і сцэнаграфія |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыла ў 1935 годзе Адэскі мастацкі інстытут. З 1936 года працавала на кінастудыях «Мастэхфільм» і мастацкіх фільмаў у г. Адэса (Украіна). З 1941 года ў Брэсцкім абласным драматычным тэатры.
Члены Беларускага саюза мастакоў з 1946 года.
Творчасць
правіцьПрацавала ў галіне сцэнаграфіі, а таксама ў станковым жывапісе. Найбольш значныя работы — эскізы дэкарацый да спектакляў «Тры апельсіны» К. Гоцы (1946), «Дні нашага нараджэння» І. Мележа (1958), «Брэсцкая крэпасць» К. Губарэвіча (1959), опер «Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага (1948), «Машэка» Р. Пукста (1957), «Сцяпан Разін» А. Касьянава (1971). Лепшым сцэнаграфічным творам уласцівы рамантычная сімволіка, імкненне выявіць атмасферу часу і дзеяння лаканічнай дэталлю. Аўтар станковых твораў: пейзажы «Возера Нясвіж» (1954), «У садзе» (1960); нацюрморты: «Восеньскі нацюрморт» (1956), «Кветкі ў кошыку» (1960), «Кветкі ў вазе» (1962), «Сашыны цацкі» (1966) і інш.
Літаратура
правіць- Салавей Л. Ф. Разіна Таццяна Яўгенаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).