Таётомі Хідэёры
Таёто́мі Хідэё́ры (яп. 豊臣秀頼, 29 жніўня 1593 — 4 чэрвеня 1615) — самурайскі палкаводзец сярэднявечнай Японіі перыяду Сэнгоку. Сын Таётомі Хідэёсі ад наложніцы Ёда, пляменніцы Оды Набунагі.
Таётомі Хідэёры яп.: 豊臣秀頼 | |
![]() | |
Дзейнасць | самурай |
---|---|
Нараджэнне | 29 жніўня 1593[1] |
Смерць | 4 чэрвеня 1615 (21 год) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Toyotomi clan[d] |
Бацька | Таётомі Хідэёсі |
Маці | Ёда-дона[d] |
Жонка | Senhime[d] |
Дзеці | Tenshūni[d] і Toyotomi Kunimatsu[d] |
Ваенная служба | |
Бітвы | |
БіяграфіяПравіць
Традыцыйна гістарыяграфія называе Хідэёры сынам Таётомі Хідэёсі. Аднак многія сучасныя гісторыкі ставіць бацькоўства апошняга пад сумненне. Хідэёсі меў некалькі дзясяткаў наложніц, аднак ніводная з іх не зацяжарыла на працягу 30 гадоў яго кар'еры. Толькі адна з іх, спадарыня Ёда, нарадзіла двух сыноў, калі яму ўжо за 50 гадоў.
У 1598 годзе Таётомі Хідэёсі памёр. Яго пераемнікам стаў 5-гадовы Хідэёры. Замест малалетняга ўладальніка краінай кіраваў савет пяці старэйшын, які ўзначальваў Такугава Іэясу, і савет пяці кіраўнікоў, у якой старшынстваваў Ісіда Міцунары. Пасля бітвы пры Секігахары ў 1600 годзе, уся рэальная ўлада ў Японіі была сканцэнтравана ў руках Такугавы, які 3 праз гады атрымаў тытул сёгуна. Нягледзячы на шлюб сваёй праўнучка Сен-хімэ з Хідэёры, Іэясу працягваў разглядаць род Таётомі як небяспеку для свайго рэжыму.
У 1614 сёгун пачаў супраць Хідэёры вайну. Цягам Осакскіх кампаній 1614 і 1615 гадоў род Таётомі быў знішчаны. Галоўная цытадэль Хідэёры — Осакскі замак — згарэў разам з целам свайго гаспадара. Наступіла эпоха роду Такугава, які кіраваў Японіяй больш за 250 гадоў.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Toyotomi Hideyori // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.